Расійскіх навукоўцаў з Інстытута фізіка-хімічнай біялогіі МДУ абавязалі паказваць ФСБ свае працы перад іх публікацыяй. Пра гэта паведамляе часопіс Nature са спасылкай на пратакол пасяджэння ў гэтым інстытуце, якое адбылося 5 кастрычніка.

У пратаколе навукоўцам нагадалі, што яны павінны атрымаць дазвол на публікацыю любога артыкула, выступу на канферэнцыі або прэзентацыі як за мяжой, так і ў Расіі.

Аналагічнае патрабаванне выстаўлена і супрацоўнікам іншых навуковых установаў у Расіі. Некаторыя скардзяцца на тое, што дзеля праверкі ім даводзіцца перакладаць свае іншамоўныя працы на рускую мову. Дарэчы, такія правілы папярэдняй праверкі існавалі ў СССР.

Праверкі сталі абавязковымі пасля таго, як у сакавіку гэтага года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін змяніў спіс звестак, якія адносяцца да дзяржаўнай таямніцы. Да іх адносяцца і навуковыя даследаванні, якія могуць быць скарыстаныя для «новых прадуктаў». Як адзначае meduza.io, насамрэч наўпроставай забароны ва ўказе Пуціна няма, аднак у 2006 годзе Пуцін зрабіў таямніцай звесткі аб дасягненнях навукі і тэхнікі і аб тэхналогіях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0