Фота: www.pereplet.ru/lipunov

Фота: www.pereplet.ru/lipunov

Адзін з робатаў-тэлескопаў расійскай сеткі МАСТЕР зняў уваход у шчыльныя пласты атмасферы аб’екта, падобнага да касмічнага грузавіка «Прагрэс М27М».

5 мая ў 20:05 па мінскім часе тэлескоп у 350 км ад Кейптаўна, ПАР, зафіксаваў на відэа шлейф дыму, што рассякаў хмары. Змена бляску на думку навукоўцаў сведчыць аб кручэнні аб’екта.

Як сцвярджае Уладзімір Ляпуноў, адзін са стваральнікаў сеткі тэлескопаў, інфармацыя пра падзенне «Прагрэса» накіраваная ў міжнародны цэнтр звестак. «У Раскосмасе адмовіліся ад нашай інфармацыі, амерыканцы яе прынялі», — сцвярджае ён.

Раскосмас не пракаментаваў кадры, але пазней заявіў, што «Прагрэс» мае ўпасці 8 мая (гэтую дату раней называлі амерыканцы) між 1:23 і 21:55 па мінскім часе. У агенцтве кажуць, што карабель цалкам згарыць у шчыльных пластах атмасферы, толькі невялікія фрагменты могуць дасягнуць Зямлі.

Касмічны грузавік «Прагрэс М-27М» пачаў некантраляваны сыход з арбіты 29 красавіка. Апарат атрымаў пашкоджанні падчас старту і страціў сувязь з Цэнтрам кіравання палётамі. «Прагрэс» мусіў сярод іншага даставіць на МКС копію Сцяга Перамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?