Нацыянальны банк Беларусі паслядоўна рухаецца ў напрамку далейшага ўзмацнення гнуткасці абменнага курса.

Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка па выніках пашыранага пасяджэння праўлення.

БелТА

БелТА

У прыватнасці, вядзецца сур'ёзная падрыхтоўчая работа па пераходзе да механізму правядзення валютных таргоў у форме бесперапыннага двайнога аўкцыёну.

Прынятыя ўжо меры макраэканамічнай карэкціроўкі, у тым ліку пераход да больш гнуткай курсавой палітыкі, садзейнічалі стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку. Пры гэтым чыстае прапанаванне замежнай валюты сфарміравала дадатнае сальда валютных інтэрвенцый Нацыянальнага банка за першы квартал 2015 года, праінфармавалі ва ўпраўленні.

Як адзначалася на пасяджэнні, грашова-крэдытная палітыка ў першым квартале была накіравана, галоўным чынам, на падтрыманне макраэканамічнай устойлівасці і запаволенне інфляцыі. Дынаміка спажывецкіх цэн не выходзіла за межы ўстаноўленага мэтавага параметра на 2015 год - 18 працэнтаў з дапушчальным адхіленнем у памеры 2 працэнтныя пункты.

Прырост спажывецкіх цэн у першым квартале склаў 4,9%, што адпавядае аналагічнаму паказчыку за такі ж перыяд мінулага года. У гадавым выражэнні інфляцыя ў сакавіку вярнулася да ўзроўню снежня 2014 года - 16,2%.

Стрымальнае ўздзеянне на інфляцыйныя працэсы аказвалі меры эканамічнай палітыкі, накіраваныя на аптымізацыю ўнутранага попыту, і абмежаванне грашовага прапанавання з боку Нацыянальнага банка. Дынаміка прамежкавага арыенціра манетарнай палітыкі - прыросту сярэдняй шырокай грашовай масы - у першым квартале ў цэлым знаходзілася ў рамках прагнознай траекторыі дасягнення ўстаноўленых параметраў. «У далейшым Нацыянальны банк прадоўжыць таргетаваць аб'ём грашовага прапанавання такім чынам, каб інфляцыя не перавысіла ўстаноўлены прагнозны параметр», - падкрэслілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей рэгулятара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?