У рамках выставы TIBO асацыяцыя «Белінфакам» арганізавала круглы стол, на якім бізнес у сферы тэлекамунікацыі заклікаў дзяржаву кансультавацца з ім пры распрацоўцы нарматыўных актаў.

У адказ на заклікі прадстаўнікоў бізнесу першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко прапанаваў некалькі тэм, якія тыя маглі б дапамагчы распрацаваць. У прыватнасці, цяпер міністэрства сувязі ламае галаву, «як спыніць гандаль кітайскімі таварамі праз інтэрнэт».

— Чаму яго трэба спыняць? — здзівіўся Юрый Зісер, член праўлення «Белінфакам».

— Не ведаю, у мяне такое даручэнне, —адказаў Дзмітрый Шадко. А потым растлумачыў, што пакуль ва ўрада ніякіх канкрэтных планаў у гэтых адносінах няма, проста яны з калегамі з падатковай і мытні вядуць абмеркаванне, як вырашыць дадзеную праблему.

Сам намеснік міністра лічыць, што з дапамогай інструментаў, якія ёсць у руках у яго міністэрства, спыніць пастаўкі кітайскіх тавараў немагчыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?