Заяўкі на пікет падаваў старшыня Гродзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў. 

Адмову ў правядзенні пікета 22 сакавіка ў Каложскім парку чыноўнікі абгрунтавалі тым, што заяўнікам не выкананыя патрабаванні заканадаўства ў частцы падавання звестак, абавязковых для заявы на правядзенне масавага мерапрыемства. 

Праводзіць пікет 25 сакавіка гродзенскія чыноўнікі не дазволілі ў сувязі з тым, што рашэннем гарвыканкама правядзенне масавых мерапрыемстваў у парку Жыльбера не дапускаецца. Пры гэтым, адзначаюць праваабаронцы, у парку дзяржаўныя і праўладныя арганізацыі рэгулярна праводзяць розныя масавыя мерапрыемствы, у тым ліку палітычнага характару. 

За апошнія 12 гадоў, таксама адзначаюць праваабаронцы, гродзенскія грамадскія актывісты не атрымалі ніводнага дазволу на правядзенне масавых мерапрыемстваў.

Ніводная са спроб аспрэчыць адмовы гарвыканкама ў судзе былі безвыніковымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?