Еўрасаюз абвесціў пра пачатак кансультацый з мэтай перагляду фармату Еўрапейскай палітыкі суседства (ЕПС).

Пра гэта «Еўрапейскай праўдзе» паведамілі ў прэс-службе Еўракамісіі.

«Афіцыйны перагляд ЕПС будзе пачаты ў сераду, 4 сакавіка», — адзначае выданне.

На першым этапе ЕК і Еўрапейская служба знешніх дзеянняў плануюць правесці шэраг кансультацый з краінамі-партнёрамі і краінамі-членамі ЕС, каб сабраць іх прапановы па зменах.

Украіна будзе мець магчымасць прапанаваць свае ідэі.

«Гэты перыяд будзе доўжыцца да канца чэрвеня, пасля чаго — увосень — будуць падрыхтаваны і прадстаўлены прапановы ЕК па пераглядзе ЕПС», — гаворыцца ў публікацыі.

Як вядома, ЕПС з'яўляецца рамачным фарматам, які рэгулюе адносіны ЕС з 16 краінамі Усходняй Еўропы і Міжземнамор'я. Часткай ЕПС з'яўляецца таксама Усходняе партнёрства, якое рэгулюе адносіны ЕС з Украінай.

Апошні раз Еўрапейскую палітыку суседства праглядалі ў 2011 годзе, змяніўшы базавыя прынцыпы функцыянавання дадзенага фармату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?