Ілюстрацыя: hi-news.ru

Ілюстрацыя: hi-news.ru

Вынікі даследавання міжнароднай групы навукоўцаў з НДІ Скрыпса ў Каліфорніі, ЗША апублікаваныя ў часопісе Science.

Методыка навукоўцаў не проста рыхтуе імунную сістэму да сустрэчы з інфекцыяй — яна мадыфікуе ДНК, каб надаць устойлівасць клеткам да ВІЧ.

У здаровыя клеткі цягліц ужыўляецца новы раздзел ДНК, у які запісаныя «інструкцыі» па выпрацоўцы адмысловага бялку, што будзе выдавацца ў краваток і нейтралізоўваць атакі ВІЧ.

Праблема стварэння вакцыны ад ВІЧ — няспынная мутацыя вірусу, праз якую нельга падрыхтаваць арганізм да выпрацоўкі канкрэтных антыцел. Новая методыка стварае «фабрыку» актуальных у барацьбе з вірусам антыцел у самім арганізме.

Пакуль эксперыменты праводзіліся на малпах з аналагам ВІЧ — вірусам SHIV.

Вакцына паспяхова блакуе вірус цягам прынамсі 34 тыдняў, нават пры 16-кратнай дозе вірусу. Доўгатэрміновы эфект вакцыны пакуль не даследаваны.

Наступнымі этапамі стануць мадэрнізацыя вакцыны пад лекаванне ужо заражаных вірусам малпаў і тэсты на людзях. Апошняе магчыма ўжо да канца бягучага году. Навукоўцы спадзяюцца, што сродак можа не толькі бараніць ад вірусу, але і выклікаць трывалую рэмісію ўжо хворых на ВІЧ.

***

Вірус імунадэфіцыту чалавека вядомы з 1980-х гадоў. Вірус перадаецца ад чалавека да чалавека праз кроў, пры неабароненых полавых кантактах, пры выкарыстанні заражаных шпрыцоў, ад маці да дзіця, а таксама пры пашкоджанні скуры ці слізніцы. Тэрмінальная стадыя ВІЧ-інфекцыі — сіндром набытага імунадэфіцыту (СНІД). Ад яго штогод паміраюць блізу 2 мільёнаў чалавек. На сёння няма надзейнага сродку пазбаўлення ад ВІЧ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?