Пойма ракі Сож у Чачэрскім раёне. Фота Szeder László.

Пойма ракі Сож у Чачэрскім раёне. Фота Szeder László.

У Беларусі ствараюцца 9 новых рэспубліканскіх заказнікаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 71 ад 4 лютага 2015 года «Аб рэспубліканскіх заказніках».

Дакумент прадугледжвае абвяшчэнне 9 рэспубліканскіх заказнікаў («Гайна-Бродня», «Белая Русь», «Вароніцкі востраў», «Дражбітка-Свіна», «Янка», «Барысаўскі», «Стары Жадзен», «Свіслацка-Бярэзінскі», «Пойма ракі Сож») на плошчы 64,9 тыс. га і пераўтварэнне 5 рэспубліканскіх заказнікаў («Выганашчанскае», «Асвейскі», «Сціклева», «Траскоўшчына», «Швакшты») на плошчы 91,9 тыс. га.

Папярэдне Нацыянальная акадэмія навук Беларусі правяла навукова-даследчыя работы па абследаванні прыродных комплексаў і аб'ектаў названых заказнікаў.

У час навуковых даследаванняў выяўлены мясціны, дзе растуць дзікарослыя расліны і якія насяляюць дзікія жывёлы, што адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Беларусі, асабліва каштоўныя раслінныя згуртаванні і экалагічныя сістэмы, рэдкія біятопы.

Тэрыторыі заказнікаў маюць стратэгічна важнае значэнне для захавання біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці рэспублікі і ў большасці сваёй з'яўляюцца ядрамі нацыянальнай экалагічнай сеткі міжнароднага значэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?