Дзяніс Пушылін — эмісар «ДНР». Фота Сяргея Зініна.

Дзяніс Пушылін — эмісар «ДНР». Фота Сяргея Зініна.

«Яны [прадстаўнікі ДНР і ЛНР] нават не былі гатовыя абмяркоўваць рэалізацыю пагаднення аб спыненні агню і вываду цяжкага ўзбраення», — гаворыцца ў паведамленні АБСЕ, якое прыводзіць «Украінская праўда».

«Трохбаковая кантактная група падрыхтавала падрабязны план для канкрэтнай рэалізацыі мінскіх Пратакола і Мемарандума, якія застаюцца незаменнай асновай для любога мірнага ўрэгулявання. На жаль, прадстаўнікі «ДНР» і «ЛНР», якія падпісалі гэтыя дакументы, не бралі ўдзелу ў пасяджэнні групы, хоць яны былі асабіста запрошаныя», - гаворыцца ў заяве.

«Іх прадстаўнікі, якія прысутнічалі на сустрэчы, былі не ў стане абмеркаваць вылучаныя прапановы. Замест гэтага яны заклікалі да перагляду Пратакола і Мемарандума. Пасяджэнне было закрыта», — заявілі ў АБСЕ.

Леанід Кучма расказаў пра тое, што адбылося ў Мінску, канкрэтней. Пушылін і Дайнэга, прадстаўнікі самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР», пагражалі ўкраінскаму боку.

«Яны патрабавалі выдання ўказа прэзідэнта Украіны аб аднабаковым спыненні агню, пагражаючы ў выпадку невыканання гэтага ўльтыматуму аднаўленнем поўнамаштабных баёў па ўсёй лініі фронту», — сказаў Кучма.

Лінію судакранання яны хацелі вызначыць па стане на 31 студзеня. «У адказ на пытанне, якія могуць быць гарантыі таго, што ў будучыні яны не вызначаць якую-небудзь іншую лінію, яны прамаўчалі», — дадаў Кучма.

«ДНР» і «ЛНР» фінансуюцца і ўзбройваюцца Расіяй. Расійскія прадстаўнікі накіроўваюць і дзеянні іх марыянеткавых адміністрацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?