Супрацоўнікі міліцыі Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце затрымалі за хуліганства двух маладых людзей.

Падчас паездкі ў электрацягніку, які рухаўся па маршруце Мінск — Стоўбцы, нецвярозым хлопцам вельмі не спадабаліся месцы для сядзення. Прычым не спадабаліся настолькі, што яны пачалі вырываць з мацаванняў мяккія часткі канструкцый і выкідваць іх у акно.

Такім чынам было пашкоджана больш за 20 пасажырскіх сядзенняў. Агульны ўрон ацэнены ў Br15 млн.

19-гадовы затрыманы, беспрацоўны жыхар Мінскага раёна, раней судзімы за крадзяжы. Яго 21-гадовы таварыш працуе слесарам на адным з прадпрыемстваў у горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці. Маладыя людзі патлумачылі свае паводзіны алкагольным ап'яненнем.

Па факце хуліганскіх дзеянняў праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?