Reuters.com

Reuters.com

Улады самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) абвясцілі пра ўзяцце горада Вуглягорска, што дазволіла «апалчэнню» замкнуць кола вакол дэбальцаўскай групоўкі ўкраінскіх сілавікоў.

«Сёння замкнулі кацёл у Дэбальцаве [тут знаходзіцца буйны чыгуначны і аўтамабільны вузел — НН]. Узялі Вуглегорск. Дарога прастрэльваецца цалкам. Усе, хто будзе выходзіць з катла, будуць пад перакрыжаваным агнём артылерыі. Кацёл практычна закрыўсяя», — заявіў кіраўнік ДНР Аляксандр Захарчанка, знаходзячыся ў Вуглягорску ў суправаджэнні баевікоў, у інтэрв'ю тэлеканалу «Россія 24».

Па словах Захарчанкі, Вуглягорск удалося ўзяць за адзін светлавы дзень. Кіраўнік ДНР заклікаў украінскіх вайскоўцаў здавацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?