фота Сяргея Зініна
Славянскі гарадскі суд Данецкай вобласці прысудзіў да 8 гадоў пазбаўлення волі грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які браў удзел у дзейнасці «ДНР».
Пра гэта паведаміла прэс-служба Генпракуратуры Украіны.
Мужчына абвінавачваўся ў здзяйсненні крымінальных злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 258-3 (стварэнне тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі), ч. 2 арт. 260 (стварэнне ваенізаваных ці ўзброеных фарміраванняў, якiя не прадугледжаны законам), і ч. 1 арт. 263 (незаконнае абыходжанне са зброяй, баявымі прыпасамі або выбуховымі рэчывамі) Крымінальнага кодэкса Украіны.
Устаноўлена, што абвінавачаны ўваходзіў у склад узброенага фармавання «ДНР» і сумесна з яго ўдзельнікамі ў чэрвені 2014 здзейсніў узброены напад на адзін з блакпастоў сіл антытэрарыстычнай аперацыі.
«Гэта першы прысуд ва Украіне, вынесены ўдзельніку тэрарыстычнай арганізацыі», — падкрэслілі ў прэс-службе Генпракуратуры.