фота Сяргея Зініна

фота Сяргея Зініна

Славянскі гарадскі суд Данецкай вобласці прысудзіў да 8 гадоў пазбаўлення волі грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які браў удзел у дзейнасці «ДНР».

Пра гэта паведаміла прэс-служба Генпракуратуры Украіны.

Мужчына абвінавачваўся ў здзяйсненні крымінальных злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 258-3 (стварэнне тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі), ч. 2 арт. 260 (стварэнне ваенізаваных ці ўзброеных фарміраванняў, якiя не прадугледжаны законам), і ч. 1 арт. 263 (незаконнае абыходжанне са зброяй, баявымі прыпасамі або выбуховымі рэчывамі) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Устаноўлена, што абвінавачаны ўваходзіў у склад узброенага фармавання «ДНР» і сумесна з яго ўдзельнікамі ў чэрвені 2014 здзейсніў узброены напад на адзін з блакпастоў сіл антытэрарыстычнай аперацыі.

«Гэта першы прысуд ва Украіне, вынесены ўдзельніку тэрарыстычнай арганізацыі», — падкрэслілі ў прэс-службе Генпракуратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?