Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў заявіў аб пераходзе краіны да рэжыму эканоміі сродкаў і неабходнасці секвестра бюджэту.

Пра гэта Назарбаеў сказаў на нарадзе па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Назарбаеў апраўдаў неабходнасць строгай эканоміі няпростай сітуацыяй «у суседніх дзяржавах».

«Неабходна сачыць і за развіццём сітуацыі ў Расіі і Еўропе. Зніжэнне даходаў насельніцтва, узмацненне сацыяльнай напружанасці ў суседніх дзяржавах можа паўплываць і на нас», — заявіў ён.

«Неабходна дакладна растлумачыць насельніцтву, што мы прыступілі да эканоміі ва ўсім. Цяпер неабходна завяршыць будаўніцтва, якое ажыццяўляецца, а новыя аб'екты, уключаючы некаторыя інвестыцыйныя будаўнічыя праекты, прыпыніць. Гэтая праца будзе працягнутая пасля заканчэння крызісу», — Назарбаеў.

Казахстан — вытворца нафты, і залежыць ад яе продажаў. За 2000-я гады краіна, праўда, стварыла падушку бяспекі ў выглядзе вялікіх валютных рэзерваў.

X

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?