Гэтыя мерапрыемствы з'яўляюцца часткай стварэння адзінай электроннай сістэмы аховы здароўя краіны. У многіх паліклініках ужо створаныя, у іншых ствараюцца электронныя амбулаторныя карты гісторыі хваробы пацыента. Іх дублікаты на папяровых носьбітах з мэтай бяспекі пакуль застануцца. Увядзенне электроннага рэцэпту «ўпіраецца ў праблему ўвядзення адзінай электроннай карткі, адзінай базы і сістэмы абароны інфармацыі», адзначыла спецыяліст. 

Электронная медыцынская карта стане часткай адзінай карткі грамадзяніна, якая будзе складацца з медыцынскай інфармацыі, растлумачыў намеснік генеральнага дырэктара па навуковай працы Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАНБ Уладзімір Лапіцкі. 

Паводле яго слоў, плануецца, што на працягу 2015 года ў краіне ў поўнай меры пачне дзейнічаць электронны подпіс. У сістэме аховы здароўя гэта дазволіць надаць юрыдычную сілу электроннаму дакументу і будзе спрыяць электроннаму дакументаабароту паміж установамі аховы здароўя. 

Па стане на 1 ліпеня 2014 года ў цэлым у Беларусі 78,2% устаноў аховы здароўя абсталяваныя камп'ютарамі і маюць лакальныя вылічальныя сеткі. З улікам таго, што поўная інфарматызацыя паліклінікі патрабуе значных фінансавых расходаў, у першую чаргу ствараюцца такія ключавыя падсістэмы і аўтаматызаваныя працоўныя месцы, як «Рэгістратура», «Статыстыка», «Дыспансерызацыя» на базе лакальных вылічальных сетак. Гэтымі сістэмамі абсталяваныя ўсе ўстановы аховы здароўя. 

Стрымліваюць развіццё электроннай аховы здароўя абмежаваныя фінансавыя магчымасці для набыцця вылічальнай тэхнікі і праграмнага забеспячэння, стварэння лакальных вылічальных сетак ва ўстановах і падключэння да надзейных хуткасных каналаў сувязі.

Спецыялісты таксама канстатуюць недахоп кадраў па інфармацыйных тэхналогіях у арганізацыях аховы здароўя, здольных на належным узроўні займацца пытаннямі ўкаранення і забеспячэння функцыянавання аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм. 

Людміла Жылевіч адзначыла, што часта адсутнічае належная матывацыя ў дачыненні да правядзення інфарматызацыі ўстановы як на ўзроўні кіраўніка ўстановы, так і на ўзроўні выканаўцаў. Праблемнымі з'яўляюцца і пытанні інфармацыйнай бяспекі, адзначыла Жылевіч. 

Так, у інфармацыйных сістэмах арганізацый аховы здароўя апрацоўваецца персанальная інфармацыя, якая адносіцца да інфармацыі абмежаванага распаўсюджвання. Аднак у ахове здароўя ёсць толькі дзве інфармацыйныя сістэмы, якія атрымалі атэстат па інфармацыйнай бяспецы: інфармацыйная сістэма РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі і рэспубліканская інфармацыйна-аналітычная сістэма па медэкспертызе і рэабілітацыі інвалідаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?