Блогер Мехман Гусейнаў затрыманы раніцай 10 лістапада ў Бакінскім аэрапорце падчас адлёту ў Тбілісі.

Летам 2012 г. супраць М.Гусейнава была заведзеная крымінальная справа і ўведзена забарона на яго выезд з краіны. Гусейнаў абвінавачваўся ў хуліганскіх дзеяннях супраць супрацоўніка паліцыі.

Аднак у сувязі з завяршэннем тэрміну расследавання крымінальнай справы М.Гусейнаў звярнуўся ў пракуратуру з просьбай зняць забарону на замежныя паездкі.

10 лістапада блогер збіраўся скарыстацца запрашэннем і паехаць на канферэнцыю АБСЕ ў Тбілісі.

Аднак памежнікі затрымалі яго пад падставай адсутнасці «пашпарта ў сістэме». У сувязі з падазрэннем у падробцы пашпарта М.Гусейнава перадалі супрацоўнікам паліцыі аэрапорта. Пазней ён паведаміў сябрам, што яго вязуць у паліцыю. Пасля гэтага тэлефонная сувязь з ім была спыненая.

Гусейнаў з'яўляецца супрацоўнікам Інстытута свабоды і бяспекі рэпарцёраў (ІСБР), супраць якога пракуратура ў пачатку жніўня распачала крымінальную справу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?