Фота Райлі Тэйлар, выкладзенае ў Facebook.

Фота Райлі Тэйлар, выкладзенае ў Facebook.

Фатаздымак, загружаны ў сацыяльную сетку, дапамог дыягнаставаць у трохгадовага дзіцяці рэдкае захворванне вока, паведамляюць амерыканскія СМІ.

Тара Тэйлар выклала на сваю старонку фота дачкі Райлі, каб прадэманстраваць новую стрыжку дзяўчынкі. Аднак пільны сябар звярнуў ўвагу на незвычайны жаўтаваты блік у левым воку дзяўчынкі і паведаміў пра гэта Тары. Ён указаў, што такі блік можа быць як і простым дэфектам фатаздымка, так і сімптомам захворвання сятчаткі вока.

Бацькі Райлі зрабілі яшчэ некалькі здымкаў дачкі, на кожным з якіх прысутнічаў той самы блік. Дзяўчынку завезлі да афтальмолага. Падчас тэстаў высветлілася, што дзяўчынка не бачыць на левае вока. У выніку ў Райлі дыягнаставалі хваробу Коатса — рэдкую прыроджаную анамалію сасудаў сятчаткі.

Хвароба Коатса (гамарагічны наружны экссудатыўны рэтыніт) звычайна развіваецца ў маленькіх дзяцей (часцей у хлопчыкаў) і незаўважаная можа прывесці да адслаення сятчаткі і слепаты. Аднак на ранніх этапах хвароба Коатса паддаецца лячэнню і функцыю вока можна захаваць.

Таксама трэба памятаць, што здаровае вока дае на фатаздымку чырвоны водбліск. А блік іншага колеру — падстава абследаваць свой зрок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?