Начныя сутыкненні пратэстоўцаў з паліцыяй у старым стамбульскім раёне Бешыкташ сталі самымі кровапралітнымі за ўвесь час хваляванняў, якія пачаліся ў Турцыі на мінулым тыдні.

Мячэці, крамы і размешчаны непадалёк будынак універсітэта ператварыліся на час у перавязачныя пункты, дзе аказваецца першая дапамога параненым.

Удзельнікі пратэсту разбіралі ноччу брукаванку і будавалі з яе барыкады. Паліцыя адказвала слёзацечным газам.

Многіх дэманстрантаў ванітавала ад канцэнтрацыі газу, шмат у каго таксама пачаўся моцны кашаль.

У начных сутыкненнях удзельнічалі каля 10 тысяч чалавек.

Па дадзеных уладаў за два апошнія дні ў 67 гарадах краіны былі арыштаваныя больш за 1700 чалавек.

Позна ўвечары ў нядзелю Белы дом выступіў з заклікам да варагуючых бакоў урэгуляваць сітуацыю і нагадаў уладам Турцыі, што «мірныя дэманстрацыі з’яўляюцца часткай дэмакратычнага волевыяўлення».

Аднак прэм’ер-міністр Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган асудзіў удзельнікаў акцый пратэсту, заявіўшы, што сваімі дзеяннямі яны «падрываюць дэмакратычныя асновы» .

Эрдаган адмёў абвінавачванні апазіцыі ў тым, што яго ўрад з’яўляецца аўтарытарным і праісламіцскім, заявіўшы, што пад кіраўніцтвам яго Партыі справядлівасці і развіцця Турцыя дабілася немалых эканамічных поспехаў.

Ён перакананы, што за пратэстамі стаяць маргінальныя групоўкі, якія падтрымліваюцца з-за мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?