У подбіўцы рашэньня — інфармацыя пра сэксуальныя оргіі зь непаўналетнімі хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія шмат гадоў ладзіў епіскап з удзелам іншых сьвятароў.

Боян Яванавіч, былы студэнт багаслоўя, які навучаўся ў эпархіі епіскапа Васіля Качавэнды, кажа, што ведаў пра оргіі. Біскуп зьвяртаўся асабіста да Яванавіча з просьбай прывесьці да яго яму маленькіх дзяцей да 10 гадоў, якіх Яванавіч навучаў Закону Боскаму. Ён распавёў, што настаяцелі манастыроў арганізоўвалі спатканьні епіскапа і яго гасьцей з маладымі паслушнікамі.

Яванавіч распавядае: «Аднойчы раніцай адзін з іх патэлефанаваў мне і папрасіў мяне, каб я адкрыў нумар епіскапа, каб ён мог забраць свае рэчы. Я сказаў: «Што робяць вашы рэчы ў нумары епіскапа?» Ён адказаў: «Не рабіце выгляд, што вы дурань».

Біскуп Качавэнда вёў раскошны лад жыцьця і быў зьвязаны з абвінавачанымі міжнародным трыбуналам лідэрамі басьнійскіх сэрбаў Радаванам Караджычам і Раткам Младзічам.

Некалькі чалавек раней выступалі з абвінавачваньнямі на адрас епіскапа, ў тым ліку і басьнійская дзяўчынка-мусульманка, якая заяўляла, што Качавэнда прымусіў яе прыняць хрысьціянства, а потым згвалціў, калі ёй было 16.

Скандалам у 2010 годзе стала абнародаваньне фотаздымку біскупа зь вядомым бялградзкім стрыптызэрам, які прызнаўся, што меў інтымныя адносіны з біскупам.

Але апошняй кропкай сталі паведамленьні сэрбскай газэты «Бліц» пра відэаролікі, на якіх Качавэнда займаўся аральным сэксам і іншымі дзеяньнямі сэксуальнага характару з маладымі людзьмі. Пазьней гэтыя відэа былі вывешаныя ў Сеціве.

Былы епіскап, зь якога цяпер зьняты сан, можа сутыкнуцца са шматлікімі абвінавачваньнямі ў судзе. Адвакат Душка Томіч, кажа, што ён сабраў сьведчаньні многіх людзей пра тое, што яны былі ахвярамі сэксуальнага гвалту з боку Качавэнды.

«Калі я прачытаў усю інфармацыю і паказаньні розных людзей, якім ён нарабіў шмат шкоды, я быў у шоку, як праваслаўны вернік і як чалавек, ад таго, што такая асоба па-ранейшаму прысутнічае ў грамадзкім жыцьці, — кажа Душка Томіч. — Ён мае ранг генэрала сэрбскай арміі, ён блізкі сябар прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскай Міларада Додзіка і многіх уплывовых бізнэсоўцаў».

Качавэнда адмаўляе сваю віну і прыгразіў падаць у суд тых, хто «распаўсюджвае паклёп на яго». Царква, прыняўшы яго адстаўку, пазьбягала любых згадак пра скандал, заявіўшы, што епіскап сышоў у адстаўку па стане здароўя.

Гэта другі публічны скандал падобнага кшталту, некалькі гадоў епіскап Пахом быў абвінавачаны ў сэксуальных зьдзеках над чатырма непаўналетнімі.

Сэрбская праваслаўная царква захоўвае маўчаньне ў адказ на ўсе скаргі пра сэксуальныя дамаганьні.

Біскуп Рыгор, адзін з пяці чальцоў Сьвятога Сыноду, заклікаў не сьпяшацца з высновамі, патлумачыўшы, што царкоўнае расьсьледаваньне справы «не можа адбывацца хутка».

«Калі мы даведаемся, што было на самой справе, то, згодна з нашай верай, мы не павінны ненавідзець чалавека, а павінны любіць яго і маліцца за яго. Але суд будзе рабіць сваю працу» — сказаў епіскап Рыгор.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?