Новы брэнд Мінска

Новы брэнд Мінска

Распрацоўшчыкі брэнду Мінска ўдасканалілі канцэпцыю візуальнага стылю горада. Пра гэта паведаміў кіраўнік брытанскай кампаніі INSTID, якая выйграла тэндар Мінгарвыканкама на закупку паслугі па распрацоўцы брэнду Мінска, Аляксандр Гранд.

Графічны ўзор, як і раней, утварае спалучэнне белага і блакітнага колераў, але ў адрозненне ад папярэдняй версіі ён не нагадвае мікрасхему, якая выклікала хвалю абмеркаванняў ў інтэрнэт-супольнасці.

Распрацоўшчыкі вырашылі адмовіцца ад адзінага лагатыпу, бо, як яны лічаць, «аднолькава любімы жыхарамі і шырока вядомы за мяжой атрыбут горада Мінска яшчэ не склаўся арганічна».

Візуальны стыль прапануецца выкарыстоўваць у розных кантэкстах: для афармлення будынкаў і аб’ектаў гарадской інфраструктуры, для дэкору, пры стварэнні элементаў карпаратыўнай сімволікі, дызайну адзення і інтэрфейсаў праграмных прадуктаў.

Ключавой ідэяй брэнду Мінска выступае «горад інтэлекту», гэта значыць беларуская сталіца паўстае як горад, які спрыяе стварэнню інтэлектуальных прадуктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?