Другая ракетка планеты беларуска Вікторыя Азаранка атрымала другую перамогу на тэнісным турніры ў амерыканскім Індыян-Уэлсе (прызавы фонд $5 млн.) і выйшла ў 1/8 фіналу.

Сёння ў матчы 1/16 фіналу яна выйграла ў бельгійскай тэнісісткі Кірстэн Фліпкенс (31-ы нумар сусветнага рэйтынга) — 3:6, 6:3, 6:0.

Наступнай саперніцай найлепшай беларускай тэнісісткі будзе полька Уршуля Радванская (37), якая сёння перамагла амерыканку Джэймі Хэмптан (64) — 6:0, 7:6 (7:4). Раней Вікторыя сустракалася з Уршуляй толькі аднойчы — два гады таму тут жа, у Індыян-Уэлсе беларуска перамагла — 7:6 (7:3), 6:3.

Летась Азаранка выйграла спаборніцтвы ў Індыян-Уэлсе, у фінале яна перамагла немку Ангеліку Кербер — 6:2, 6:3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?