Буйны пажар адбыўся 4 сакавіка на складзе гатовай сыравіны ў горадзе Смалявічы -- плошча пажару склала амаль 250 кв.м, агнём знішчана 14 т папяровых сурвэтак і туалетнай паперы.

На ліквідацыі пажару было задзейнічана больш за дзясятак адзінак тэхнікі. Паведамленне пра пажар у арандаваным прадпрыемствам будынку паступіла ад саміх работнікаў. Каб справіцца з полымем, яны выкарыстоўвалі вогнетушыцелі і пажарныя рукавы. Аднак агонь хутка распаўсюдзіўся па папяровыя сурвэткі і рулоны туалетнай паперы. У момант узгарання ў вытворчым корпусе і на складзе гатовай прадукцыі знаходзілася больш за 160 т сыравіны, абсталяванне, пагрузчыкі.

Першыя два падраздзяленні прыбылі да месца выкліку праз 4 хвіліны. Пажару быў прысвоены другі нумар выкліку. Быў абвешчаны збор асабістага складу Смалявіцкага падраздзялення МНС.

Падчас пажару ніхто не пацярпеў. Прадпрыемства падлічвае шкоду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?