Згодна з дакументам, электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, па аднаставачным тарыфе з 1 лютага будзе каштаваць 324,9 рубля за 1 кВт·гадз (цяпер - 274,4 за 1 кВт· гадз), па дыферэнцыраваным тарыфе -- 227,4 за 1 кВт·гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 (цяпер - 192,1 рубля) і 649,8 за 1 кВт·гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00 (цяпер - 548,8 рубля).

Электраэнергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт падаражэе да Br382,4 за 1 кВт·гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 23.00 да 6.00 (цяпер - Br323) і да Br1147, 2 за 1 кВт·гадз у астатні час сутак (цяпер - Br969).

Электрычная энергія, за выключэннем указанай у папярэдніх выпадках, па аднаставачным тарыфе з 1 лютага абыйдзецца жыхарам краіны ў 382,4 рубля за 1 кВт·гадз (цяпер - Br323),
па дыферэнцыраваных тарыфах - Br267,7 за 1 кВт·гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 (цяпер - Br226, 1) і Br764,8 за 1 кВт·гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00 (цяпер - Br646).

Папярэдні раз тарыфы на электраэнергію для насельніцтва былі павышаны з 1 студзеня 2013 года.

У Беларусі з 1 лютага 2013 г ўводзіцца дыферэнцыяваная аплата за электраэнергію і газазабеспячэнне.
Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №52 ад 23 студзеня 2013 года. Згодна з дакументам, устанаўліваецца трохступеньчатая сістэма тарыфаў у залежнасці ад аб'ёмаў спажывання электраэнергіі і газу.

Да прыкладу, для грамадзян, якія пражываюць у дамах, абсталяваных электраплітамі, пры штомесячным спажыванні да 250 кВт·гадз электраэнергіі аплата будзе праводзіцца па тарыфах, устаноўленых заканадаўствам.

Пры спажыванні ад 250 да 400 кВт·гадз уключна - па ўстаноўленых тарыфах з прымяненнем павышальнага каэфіцыента 1,3, але не вышэй за тарыфы, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне. Калі спажыванне электраэнергіі перавышае 400 кВт·гадз у месяц, аплата будзе брацца па тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?