У Беларусі спецыялістамі з вышэйшай адукацыяй у 2012 годзе сталі 84,6 тыс. выпускнікоў ВНУ — на 57,8% больш, чым у 2005-м.
Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Вольга Клаўсуць.

Пры гэтым за кошт бюджэтных сродкаў атрымалі вышэйшую адукацыю ў дзённай форме 22,3 тыс. чалавек, з іх накіраваны на працу 21 тыс. чалавек. Маладымі спецыялістамі сталі 19,9 тыс. чалавек (ці 94,7% ад атрымалі накіравання на работу), з якіх 98,4% працуюць у адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю.

У 54 вышэйшых навучальных установах краіны на пачатак 2012/2013 навучальнага года вучыліся 428,4 тыс. студэнтаў.
Гэта на 11,9% больш, чым на пачатак 2005/2006 навучальнага года. У краіне на 10 тыс. жыхароў прыпадае 453 студэнты.
За кошт бюджэтных сродкаў вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымліваюць каля 56% студэнтаў дзяржаўных ВНУ.

У 2012 годзе ва ўстановы вышэйшай адукацыі прыняты 88,1 тыс. чалавек, з іх 35,9% — для атрымання адукацыі за кошт бюджэтных сродкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?