Падчас адпачынку на Карыбах зорная пара Брэд Піт і Анджаліна Джолі звязалі сябе повязямі шлюбу. Афіцыйна пра вяселле не паведамлялася.

Зорная пара правяла таемную цырымонію на Каляды на карыбскіх выспах Тэркс і Кайкас. Там размешчана шыкоўная віла сусветна вядомага дызайнера Доны Каран.

Галівудскія акцёры нанялі 12 нянек, якія глядзелі іхныя шэсць дзяцей. Акрамя іх у паездку паехалі маці 50-гадовага Брэда Піта, а таксама яго сястра і брат разам са сваімі сем’ямі.

Аб заручынах Джолі і Піта, якія жывуць разам вось ужо сем гадоў, стала вядома ў красавіку 2012 года.
А ў лістападзе Брэд Піт заявіў: «Прыйшоў час для ўступлення ў шлюб. Я адчуваю, што гэта здарыцца вельмі хутка».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?