Рэдкае імя зарэгістравалі ў загсе Навабеліцкага раёна Гомеля. Ніякіх сумненняў у такім выбары ў бацькоў малога не ўзнікла, піша мясцовае выданне belkagomel.by.

Фота: Belkagomel.by

Фота: Belkagomel.by

— Вырашылі з мужам адразу і аднагалосна. Затое са сваякамі прыйшлося пабадацца, бабулі дагэтуль не называюць унука па імені. Спадзяваліся да апошняга, што мы перадумаем. Але ў нас і варыянтаў іншых не было. Імя прыгожае, незвычайнае, выклікае асацыяцыі з космасам, а гэта нешта неабсяжнае і чароўнае.

Па-рознаму ўспрынялі навіну і сябры: адны спакойна і прыязна, іншыя са скепсісам і недаверам. Спрабавалі пераканаць, што гэта сапсуе дзіцяці будучыню. Але мама і тата ўпэўненыя, імя прынясе сыну толькі поспех.

Космас Вадзімавіч — доўгачаканы першынец. Бацькі не нарадуюцца. У будучыні плануюць яшчэ дачку, якую таксама назавуць як-небудзь незвычайна.

Чытайце таксама:

Якімі незвычайнымі і нестандартнымі імёнамі называлі дзяцей у Мінску ў мінулым годзе

Якія імёны часцей за ўсё даюць нованароджаным дзецям у сталіцы. Названы папулярныя і рэдкія імёны

Марк — Марык, Аліса — Аля: шукаем беларускія формы папулярных дзіцячых імёнаў 

Клас
7
Панылы сорам
10
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
1