У сталіцы назіраецца цікавая тэндэнцыя пры выбары імёнаў для нованароджаных. Так, многія жыхары горада застаюцца вернымі традыцыям і аддаюць перавагу распаўсюджаным імёнам для сваіх дзяцей. Але ў апошнія гады нямала мам і тат праяўляюць крэатыўнасць, незвычайна называючы сыноў і дачок, — расказала Мінск-навінам начальнік аддзела натарыяту, ЗАГСаў і ліцэнзіятаў ў сферы юрыдычных паслуг Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Юлія Міхалап.

— У 2023 годзе былі зарэгістраваныя Святагор, Усцін, Тамаш, Патап, Лявон, Ерамей, Агаф'я, Аксінія, Васіліса, Іларыя, Матрона, Лукерыя, Славяна і не толькі, — адзначыла Ю.Міхалап.

— Дзецям можна даць не больш за два імені, пры гэтым першае з іх лічыцца асноўным. Напрыклад, у мінулым годзе дзяўчынак называлі Ганна-Марыя, Агата-Аляксандра, Ева-Яўгенія, Ева-Канстанцыя, Еўдакія-Марыя, Іларыя-Міраслава. Хлопчыкаў — Алесь-Елісей, Вадзім-Мір, Францыск-Іосіф, Эван-Леон, Леў-Мікалай, Леў-Тэадор.

Што тычыцца больш распаўсюджаных імёнаў, то сярод жаночых на працягу некалькіх гадоў лідзіруючую пазіцыю займае імя Сафія. Таксама папулярнымі імёнамі сталі Ева, Ганна, Марыя і Аліса.

У 2023 годзе хлопчыкам часта давалі імёны Міхаіл, Мацвей, Марк, Цімафей і Раман.

Чытайце таксама:

Названыя самыя папулярныя імёны дзетак у Беларусі за мінулы год

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0