Міністры абароны Расіі і Беларусі падпісалі пратакол, які датычыць бяспекі. Яго сэнс невядомы
Міністр абароны Расіі ў суботу прыехаў у Мінск на перамовы ў Мінабароны Беларусі. Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці.
Фота: «Ваяр»
Як паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі, міністр абароны Рэспублікі Беларусь, генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і міністр абароны Расійскай Федэрацыі, генерал арміі Сяргей Шайгу абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Таксама яны падпісалі пратакол паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб унясенні зменаў у Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб сумесным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў ваеннай сферы ад 19 снежня 1997 года.
Сэнс гэтых зменаў не паведамляецца.
«Беларускі Гаюн» піша, што падпісанне дакументаў адбылося не ў будынку Міністэрства абароны або іншага ведамства, а проста на аэрадроме ў Мачулішчах, верагодна, у будынку камандавання ВПС і СПА УС РБ, што «вельмі нетыпова і толькі падкрэслівае нейкую спешку».
Адразу пасля падпісання дакументаў Шайгу з Хрэніным накіраваліся ў Палац Незалежнасці на сустрэчу з Лукашэнкам.






я давно поняла, что надо бы мне завести блокнотик и отмечать там всех.
особенно тех, кто
Gorliwy Litwin
но
нет у меня денег
даже на блокнотик
поэтому Gorliwy Litwin канеш в Лету
НН нічога блакаваць не будзе
НН жа тыпу дэмакратычнае выданне)
і дзякуй за гэта яму
мы можам пабачыць розныя пункты погляду