Знайсці
26.10.2022 / 10:08РусŁacБел

Знойдзена заканамернасць у «лістах шчасця» за няпройдзены тэхагляд

У апошнія дні беларускія кіроўцы публікуюць у сетцы фота і відэа «лістоў шчасця» за тэхагляд. Шырока вядомыя тры такія выпадкі. І, калі прыгледзецца да фота/відэа лістоў, можна ўбачыць важную заканамернасць, піша Onliner.by.

Публікацыі «лістоў шчасця» за адсутнасць тэхагляду (ТА) сталі з'яўляцца праз 2-3 дні пасля навіны ад Мінтранса аб тым, што цяпер камеры фіксуюць наяўнасць/адсутнасць ТА. Моманты парушэнняў былі зафіксаваныя за некалькі дзён да гэтага, а менавіта 8 кастрычніка 2022-га, 13 кастрычніка 2022-га і 19 кастрычніка 2022 года.

Месцы здзяйснення парушэнняў:

— Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Р23, ад 32.550 км да 37.130 км (2);

— Магілёўская вобласць, Р93, ад 19.672 км да 23.254 км (1 ліст).

Названыя аўтамабілі без ТА праязджалі ўчасткі дарог даўжынёй 3-5 кіламетраў і фіксаваліся двума рознымі камерамі. Такім чынам, парушальнікі аказваліся на ўчастках вымярэння сярэдняй хуткасці. Далей у лісце паказана, як менавіта называецца прылада — «сістэма вылічэння сярэдняй хуткасці ТС на пэўных участках аўтадарог RoadEye AverSpeed».

Раней штраф за тэхагляд з камер прыходзіў наўздагон за «лістом шчасця» за хуткасць — перавышэнне хуткасці фіксавалася ў аўтаматычным рэжыме, а далей па фатаграфіях у ручным парадку нумары спраўджваліся з базай ТА. У каментарах пад відэа так і думалі, што аўтары перавысілі хуткасць і менавіта таму было ўстаноўлена, што іх машыны без ТА. Але не, атрымальнікі лістоў пацвердзілі, што ехалі без перавышэння.

Папярэджанні выносяцца, калі аўтамабіль без тэхагляду быў заўважаны камерай упершыню. Другі і наступныя разы — штраф да 3 БВ (96 рублёў па стане на дзень публікацыі).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930