Знайсці
19.04.2012 / 10:544РусŁacБел

Беларусаў прывучаць да бясшкоднага алею з пустазелля

Беларускія селекцыянеры вывелі азімыя і яравыя гатункі рапсу, якія не ўтрымліваюць кіслаты, небяспечнай для здароўя чалавека.

Паводле словаў загадчыка аддзела гігіены харчавання РНПЦ гігіены Васіля Цыганкова, утрыманне гэтай кіслаты ў рапсавым алеі дасягала 45%. Яна не засвойваецца нашым арганізмам і можа выклікаць парушэнне метабалізму і цыроз печані.

— Гэта было даказана эксперыментальна, але калі паставіць такі ж эксперымент, напрыклад, са сметанковым маслам, то вынік будзе прыблізна аднолькавым. Кіслата ў вялікіх колькасцях таксічная для нашага арганізма, але ў малых дозах яна не можа нашкодзіць чалавеку, — сказаў ён.

Паводле словаў Васіля Цыганкова, рапсавы алей або, як яго яшчэ называюць, «паўночная аліва», утрымлівае да 35% монаненасычаных тлустых кіслот. Таму па карыснасці яго прыраўноўваюць да ільнянога і аліўкавага алея.

— Рапс — расліна не селекцыйная, а прыродная, што вырасла як пустазелле, селекцыянаванае пазней, — сказаў намеснік дырэктара СЗАТ «ГроднаБіяпрадукт» Яўген Макарэвіч.

Паводле словаў намесніка кіраўніка холдынгу «Ойл-Фуд» Яўгена Кандрацьева, у Ізраілі 90% спажывання алею прыпадае менавіта на рапсавы двухнулявы.

— Калі ў 2011 годзе адбыўся крызіс у ЕС, ізраільскія спажыўцы прыехалі да нас. І да гэтага часу мы з імі працуем. Адгружаем рапсавы алей, які ў Беларусі менш запатрабаваны, — сказаў ён. Нагадаем, што ў Беларусі толькі чатыры заводы займаюцца вытворчасцю рапсавага алею. Гэта ААТ «Мінскі маргарынавы завод», ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат», СЗАТ «ГроднаБіяпрадукт» (холдынг «Ойл-Фуд») і ААТ «Бабруйскі завод рапсавага алею».

health.ej.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031