Знайсці
16.02.2012 / 18:422РусŁacБел

Продкі рэжысёра славутага «Артыста» — з былой Рэчы Паспалітай

Мішэль Хазанавічус — эмігрант у трэцім калене, мае яўрэйска-літоўскія карані.

Французскі рэжысёр Мішэль Хазанавічус стварыў адзін з самых яскравых фільмаў 2011 года — «Артыст», зроблены ў фармаце нямога кіно.

«Наша Ніва» сабрала пяць фактаў пра Мішэля Хазанавічуса.

1. Рэжысёр мае яўрэйскае паходжанне. Дзядуля і бабуля Хазанавічуса прыехалі ў Францыю на пачатку 1920-х. Да гэтага яны жылі ў Літве і Польшчы. Не выключана, што з літоўска-беларускіх ці польска-беларускіх памежкаў: у нас таксама хапае Гасановічаў ды Асановічаў.

2. Родны брат Мішэля, Серж Хазанавічус, таксама чалавек кінематографа: ён зняўся болей, чым у 20 фільмах, у тым ліку ў трох карцінах брата.

3. Мішэль Хазанавічус спачатку працаваў на тэлебачанні — на французскім канале Canal+.

4. Рэжысёрскі дэбют Хазанавічуса адбыўся ў 1993 годзе, калі ён зняў тэлефільм «Амерыканскі клас». Кіно пачыналася з паведамлення: «Увага! Гэта фільм не пра веласіпедыстаў! Дзякуй за разуменне!». Але вядомасць рэжысёр атрымаў дзякуючы двум шпіёнскім фільмам-пародыям на "Бандыяну" -- пра прыгоды агента 117.

5. Але найвялікшай на сёння ўдачай Хазанавічуса застаецца фільм «Артыст», які ўжо набраў 22 узнагароды (у тым ліку тры «Залатыя глобусы»). Сваё захапленне «Артыстам» паспелі выказаць крытыкі, а таксама журы кінафестываляў на прасторы ад Сіднэя да Берліна. Цяпер «Артыст» прэтэндуе на «Оскар» адразу ў 10 намінацыях

ЮУ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера