Аўтамабілісты збіраюцца на чарговы «Стоп-бензін»
Кошт паліва фактычна дасягнуў таго ўзроўню, з якога Лукашэнка вяртаў цэны назад.
Чарговая акцыя
Арганізатары не адмаўляюцца ад стратэгіі, якая выкарыстоўвалася падчас папярэдніх пратэстных выступленняў.
З 19.00 да 19.30 яны прапануюць аўтамабілістам прыехаць на цэнтральныя праспекты, Незалежнасці і Пераможцаў, і знізіць хуткасць да 20–30 км/г.Тым самым рух на абодвух праспектах будзе фактычна паралізаваны.
«У выпадку, калі галоўныя вуліцы будуць перакрытыя супрацоўнікамі ДАІ, плануецца ажыццявіць „блакіроўку“ прылеглых вуліц і тым самым паралізаваць з дапамогай ДАІ увесь горад, а не адну галоўную вуліцу», — паведамляецца ў распаўсюджанай заяве.