Знайсці
02.03.2011 / 01:2222РусŁacБел

Такія жылі ў Еўропе 5300 гадоў таму

Навукоўцы аднавілі аблічча «Ледзянога чалавека».

Навукоўцы аднавілі аблічча чалавека, які жыў у Еўропе між 3365 і 3118 годам да нашай эры.

У 1991 годзе яго мумію, умерзлую ў лёд, выпадкова адшукалі нямецкія турысты ў ледавіку Шнальсталь у Альпах. Спачатку яны падумалі, што гэта хтосьці з менш шчаслівых сучаснікаў. Аднак выкліканая паліцыя западозрыла няладнае, следам прыехалі навукоўцы і ахнулі: гэта была ўнікальная ўдача. Побач з целам захаваліся рэчы і зброя, на целе — такая-сякая вопратка, у страўніку — парэшткі ежы. Гісторыкі атрымалі магчымасць даведацца многа новага пра жыццё людзей 5300 гадоў таму.

Стан захаванасці муміі дазволіў нават правесці расследаванне прычынаў смерці Ледзянога чалавека (або Отцы Айсмана), як яго ўмоўна назвалі. Паводле адной версіі, ён быў забіты (пра гэта сведчылі пашкоджанні цела, таксама на яго скуры знайшлі сляды чужой крыві, нібыта ён доўгі час нёс параненага таварыша). Паводле іншай версіі, ён загінуў раней і быў пахаваны ў ледавіку, аднак падчас абвалу цела абсунулася нашмат ніжэй па схіле.

Цікава, што на скуры Айсмана былі выяўленыя прымітыўныя татуіроўкі.

Да 20-годдзя ад часу знаходкі чалавека Меднага веку, было вырашана аднавіць яго аблічча з выкарыстаннем самых новых крыміналістычных тэхналогій. Рэканструкцыі рабіліся і раней, аднак былі яны больш рамантызаванымі. Гэтая падаецца найбольш рэалістычнай:

так выглядаюць бадзягі, што ведаюць холад, голад і бяду. Якраз такім і было жыццё Отцы Айсмана.

Вынік працы галандскіх спецыялістаў — трохвымерную рэканструкцыю — можна бачыць у археалагічным музеі ў Бальцана (Італія). Яе прэзентацыя адбылася 28 лютага.

Таксама да 20-годдзя знаходкі навукоўцы абяцаюць апрылюдніць расшыфраваныя дадзеныя ДНК Айсмана. Пакуль вядома толькі тое, што

нашчадкаў Ледзянога чалавека не захавалася.
А раней нават узнікалі спрэчкі між немцамі і італьянцамі — чый продак быў знойдзены ў памежнай зоне. Аднак яго геном не супадае з ніводным варыянтам геномаў сучасных еўрапейцаў.

СМ; паводле washingtonpost.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031