Знайсці
02.02.2010 / 12:0524РусŁacБел

Каліноўскі — усё ж Кастусь, а не Вінцэнт

Доказы знайшоў гісторык Алесь Смалянчук.

Доказы знайшоў гісторык Алесь Смалянчук.

У выдавецтве «Лімарыус» выйшла кніга памяці літаратуразнаўца Генадзя Кісялева «… Пачуць, як лёсу валяцца муры».

У ёй — поўная бібліяграфія даследчыка, успаміны пра яго і артыкулы, сугучныя тэмам, з якімі ён працаваў.

Для кнігі напісалі тэксты Адам Мальдзіс, Арсень Ліс, Міхась Тычына, Віталь Скалабан, Мікола Хаўстовіч, Язэп Янушкевіч, Сяргей Запрудскі… Уклалі кнігу дачка вучонага Лія Кісялёва і даследчык літаратуры Аляксандр Фядута.

Ёсць у кнізе частка, у пэўным сэнсе, справакаваная Генадзем Кісялёвым. Гэта шэраг артыкулаў, прысвечаных гісторыі XIX — пачатку ХХ стагоддзя, пабачанай праз архіўныя крыніцы. Найбольшым знаўцам гэтага перыяду быў Генадзь Кісялёў («Кротус Генус», як жартам называў яго Караткевіч). Даследчык без перабольшання вярнуў тое стагоддзе беларускай гісторыі.

Алесь Смалянчук публікуе дакументы, якія прэтэндуюць на сенсацыю і дапамогуць

паставіць кропку ў доўгай спрэчцы, як усё-такі звалі Каліноўскага — Вікенцій ці Канстанцін? Гэта лісты сваячак Каліноўскага да яго, у якіх яны называюць яго выключна Канстантым.

Уладзімір Мархель друкуе пакаянны ліст Адама Кіркора да сына Аляксандра Мураўёва, сына Мураўёва-вешальніка. Зміцер Матвейчык — лісты палітэмігранта Міхала Ходзькі. Аляксандр Фядута — лісты Булгарына Кіркору, якія сведчаць, што ў ХІХ ст. у Пецярбургу існавала ліцвінска-польская літаратурная і журналісцкая «мафія». Яе ўдзельнікі падтрымлівалі, прасоўвалі адзін аднаго ў імперскай сталіцы.

Кніга будзе цікавая як шанавальнікам творчай спадчыны Генадзя Кісялёва, так і шырокаму колу зацікаўленых гісторыяй і літаратурай чытачоў.

Выданне кнігі стала магчымым дзякуючы Літоўскаму пасольству і Польскаму інстытута

* * *

…Пачуць, як лёсу валяцца муры: Памяці Генадзя Кісялёва. — Мінск: «Лімарыус», 2009

СМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031