Знайсці
08.05.2024 / 17:022РусŁacБел

Вярхоўная Рада Украіны прыняла законапраект, які дазволіць прызываць у армію зняволеных

Гаворка вядзецца пра людзей, якія здзейснілі няцяжкія злачынствы.

Вярхоўная Рада. Фота: РБК-Украіна

Сёння Вярхоўная Рада прыняла законапраект аб мабілізацыі некаторых катэгорый зняволеных. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна.

Паводле вынікаў галасавання:

«за» прагаласавалі 279 народных дэпутатаў;
«супраць» — 0;
«устрымаліся» — 40.

Мабілізавацца з турмы не змогуць:

  • дэпутаты;
  • частка топ-карупцыянераў;
  • вінаватыя ў цяжкіх злачынствах. Гаворка ідзе, напрыклад, пра забойствы, згвалтаванні.

Законапраект прадугледжвае мабілізацыю, а таксама вайсковую службу па кантракце зняволеным падчас ваеннага становішча.

У тым жа ліку законапраект прадугледжвае ўмоўна-датэрміновае вызваленне ад адбыцця пакарання, адпаведна, з наступнай службай па кантракце. Каб мабілізавацца, акрамя жадання асуджанага, неабходна і рашэнне суда.

Згодна з законапраектам, такім чынам могуць прызваць да 26 тысяч чалавек, а таксама 50 тысяч тых, хто ўжо адбыў пакаранне.

У Расіі зняволеным можна было запісацца на вайну ва Украіне фактычна адразу пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Прычым спачатку вербавалі толькі ў ПВК «Вагнер», а потым пачалі адпраўляць непасрэдна ў расійскія войскі ва Украіне.

Чытайце таксама:

Намеснік кіраўніка ГУР: Украіна не зможа перамагчы Расію толькі на полі бою

Літва следам за Польшчай гатова дапамагчы Украіне вярнуць мужчын прызыўнога ўзросту

МЗС Украіны даручыла ўсім консульствам прыпыніць аказанне консульскіх паслуг для мужчын 18—60 гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
2
Чаму б і не/адказаць/
08.05.2024
А з Масковіі смяяліся ў свой час
08.05.2024
Чаму б і не, пачытайце навіну, гаворка вядзецца пра людзей, якія здзейснілі няцяжкія злачынствы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031