Знайсці
07.05.2024 / 13:061РусŁacБел

Прэзідэнт Малдовы пацвердзіла, што музыкі «Бі-2» папрасілі грамадзянства

Мая Санду чакае дакументы на подпіс.

Мая Санду. Скрыншот відэа Юрыя Дудзя

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду пацвердзіла, што некалькі музыкаў гурта «Бі-2» падалі заявы на атрыманне малдаўскага грамадзянства.

У інтэрв'ю Юрыю Дудзю лідар Малдовы адзначыла, што разгледзіць гэтыя просьбы. «Да мяне не дайшлі яшчэ дакументы. Калі там усё ў парадку, то яны атрымаюць грамадзянства», — сказала Санду.

Паводле яе слоў, закон дазваляе ў асобных выпадках прадастаўляць грамадзянства людзям немалдаўскага паходжання.

«Калі гэта каштоўныя, таленавітыя людзі, людзі, якіх мы паважаем. У гэтым выпадку гэта людзі, якіх мы ўсе паважаем. Я спадзяюся, што ўсе дакументы будуць у парадку, і я змагу падпісаць», — распавяла прэзідэнт Малдовы.

Са слоў Санду, наўзамен музыкі павінны будуць паважаць інтарэсы Малдовы. Пры гэтым у іх не будзе абавязку жыць у краіне. Але што, калі даванне грамадзянства музыкам з «Бі-2» выкліча цэлую хвалю аналагічных запытаў ад людзей, якія бягуць ад вайны?

Санду адзначыла, што ўсе заявы будуць разглядацца паводле закона Малдовы.

Чытайце таксама:

Некалькі ўдзельнікаў гурта «Бі-2» папрасілі грамадзянства Малдовы

Расійскі консул, які спрабаваў дэпартаваць групу «Бі-2» з Тайланда, магчыма, сыходзіць са сваёй пасады

«У камеры падышоў чалавек і адразу ўзяў мяне за штаны» — Лёва Бі-2 пра дні ў тайскім СІЗА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Влад/адказаць/
07.05.2024
А так можно было?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031