Знайсці
06.05.2024 / 15:42ŁacБел

За хабар асудзілі выкладчыка Баранавіцкага ўніверсітэта

Выкладчыка Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта асудзілі на 1 год калоніі і 16 тысяч штрафу за хабар у 500 рублёў, паведаміў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.

«Абвінавачаны Ч., з'яўляючыся службовай асобай, абавязанай ажыццяўляць навучальную, навуковую, выхаваўчую, ідэалагічную і вучэбна-метадычную працу ў УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» у 2023 годзе, згодна з раней дасягнутай дамоўленасцю, атрымаў у якасці хабару грашовыя сродкі ў памеры 500 рублёў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб здачы студэнтамі групы экзамену па адной з дысцыплін», — гаворыцца ў паведамленні суда.

Пры гэтым не ўдакладняецца, які прадмет вёў гэты выкладчык і калі ды пры якіх абставінах ён быў затрыманы.

За атрыманне хабару мужчына быў асуджаны да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 400 базавых велічынь (16 тысяч рублёў), з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя са здзяйсненнем юрыдычна значных дзеянняў, на тэрмін 5 гадоў.

Чытайце таксама:

У Мінску назвалі памер самага вялікага хабару за 2024 год

Лідчанін уладкаваўся на працу начальнікам па падробленым дыпломе. І пачаў браць хабар

Беларус з польскай візай спрабаваў даць невялікі хабар літоўскім памежнікам. Цяпер яму пагражае да пяці гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031