Знайсці
06.05.2024 / 13:11РусŁacБел

Памёр вядомы баранавіцкі музыка і кампазітар

Юрый Вальмус памёр 25 красавіка 2024 года. Вядомы баранавіцкі кампазітар у апошні час змагаўся з анкалогіяй.

 Юрый Вальмус

Пра смерць музыкі ў нацыянальных і мясцовых СМІ не паведамлялася. Да гэтага часу няма інфармацыі і на сайце Беларускага саюза кампазітараў, сябрам якога Юры Вальмус быў з 2004 года. Толькі на яго старонках у сацсетках сябры і знаёмыя размясцілі свае спачуванні. BAR24 інфармацыю пра смерць славутага земляка пацвердзілі яго знаёмыя. 

Юрый Вальмус нарадзіўся 8 чэрвеня 1972 года ў Баранавічах. Пасля заканчэння музычнай школы, у 1988 годзе паступіў у Баранавіцкую музычную вучэльню па класе «скрыпка. Пасля вучылішча, у 1992 годзе, быў залічаны на кампазітарскае аддзяленне Беларускай акадэміі музыкі ў клас прафесара Я. А. Глебава. 

У 1997 годзе, скончыўшы акадэмію музыкі, вярнуўся ў Баранавічы. Тады ж быў прыняты ў сябры «Асацыяцыі сучаснай музыкі» пры Саюзе кампазітараў Рэспублікі Беларусь. 

У 2004 годзе стаў членам Саюза кампазітараў Рэспублікі Беларусь. Працаваў выкладчыкам у Баранавіцкім дзяржаўным музычным каледжы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031