Знайсці
04.05.2024 / 07:0027РусŁacБел

Заснавальнік руху «Антымайдан. Беларусь» цяпер жыве ў Польшчы: Мае погляды моцна змяніліся да лепшага

Жан Чубукоў у мінулым праславіўся сваёй дзейнасцю ў супольнасці «Антымайдан. Беларусь» разам з Іванам Усам, сынам экс-кандыдата ў прэзідэнты. Таксама Чубукоў быў аўтарам петыцыі па забароне бел-чырвона-белага сцяга як «нацысцкага сімвала», пазіцыянаваў сябе як прарасійскага аналітыка. Сёння мужчына жыве ў Польшчы, працуе менеджарам ў IT і прызнаецца, што яго погляды эвалюцыянавалі.

На фоне злітай базы даносаў у КДБ Жан Чубукоў заклікаў беларусаў спампаваць даныя і праверыць, ці няма даносаў на іх.

«Рэкамендую спампаваць базу і праверыць, стукалі на вас і вашых блізкіх ці не. І заадно даведацца, хто менавіта. Таму што цяпер раззлаваныя ябацькі могуць рабіць гэта рандомна і проста з зайздрасці», — напісаў ён у сеціве.

Жан Чубукоў пачынаў прафесійную дзейнасць у медыцыне, атрымаўшы адукацыю доктара-тэрапеўта. Скончыў магістратуру і аспірантуру па спецыяльнасці «Паталагічная фізіялогія». Пасля гэтага Чубукова пацягнула ў палітыку: ён адвучыўся ў Акадэміі кіравання на «Палітычным аналізе. Палітычных тэхналогіях у медыясферы». Пазней перайшоў у IT на пасаду сістэмнага аналітыка, сёння працуе менеджарам. Фота: фэйсбук

Супрацьпастаўленне сваёй персоны ябацькам выклікала пытанне ў некаторых карыстальнікаў інтэрнэта з улікам дзейнасці Жана ў мінулым.

Так, у 2011 годзе Чубукоў засвяціўся ў дзейнасці расійскага віртуальнага клуба «Сутнасць часу». Клуб праводзіў кібератакі супраць маўклівых пратэстаў, якія праходзілі ў Беларусі пасля выбараў-2010, а таксама супраць акцыі «Стоп-бензін». Асаблівасцю гэтага клуба была настальгія па СССР. У сваім статуце актывісты пісалі, што крах Саюза — гэта іх асабістая трагедыя.

Чубукоў таксама стаў адным з адміністратараў суполкі «Мы супраць аранжавай рэвалюцыі ў Беларусі!», дзе падрабязна расказваў, напрыклад, што варта рабіць, каб атакаваць твітары «каардынатараў аранжавых». Сёння гэтая суполка ва УКантакце працягвае трансляваць рыторыку прапагандыстаў і сілавікоў.

Чубукоў дазваляў сабе называць стваральнікаў БНР радыкальнымі нацыяналістамі і дыктатарамі, якія хацелі ўмацоўваць сваю ўладу з дапамогай акупантаў. А тых, хто выходзіў святкаваць Дзень Волі — «нацыстамі, якія апаганьваюць памяць кожнага чацвёртага жыхара, які быў забіты нацыстамі і іх хаўруснікамі».

У петыцыі ж супраць бел-чырвона-белага сцяга на імя тагачаснага міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага мужчына даводзіў:

«Мы, грамадзяне Беларусі і грамадзянскія актывісты братэрскіх народаў, асуджаем радыкальны беларускі нацыяналізм і прыраўноўваем яго да нацызму. Выкарыстанне нацысцкай сімволікі і рыторыкі мы прыраўноўваем да праяў экстрэмізму і жадаем афіцыйнага юрыдычнага зацвярджэння такіх поглядаў як элемента дзяржаўнай палітыкі Беларусі».

Гэтую петыцыю ў 2013 годзе падпісала 196 чалавек.

Цяпер Жан публічна прызнаўся, што яго погляды змяніліся.

«Наконт петыцыі… Ну так, было. Было і горш нават. Бо я чалавек праактыўны і эмацыйны. Другое пытанне, што за гэтыя нікчэмныя 11 год мае погляды вельмі моцна змяніліся да лепшага», — адказаў ён аднаму з карыстальнікаў, які капнуў яго мінулае.

Скрыншот: dev.by

«Наша Ніва» звязалася з Жанам з просьбай даць больш разгорнуты каментар пра прычыны, якія паўплывалі на змену яго палітычных поглядаў, але пакуль мы не атрымалі адказу. Калі гэта здарыцца, мы апублікуем яго асобна.

Чытайце таксама:

Прарасійскія актывісты сёлета правядуць па ўсёй Беларусі «Бессмяротны полк» пад прыкрыццём расійскіх дыпламатаў

«Усіх я ў рот **аў, і мараль вашу таксама». Расіяне расказалі, навошта пісалі даносы ў беларускі КДБ

У Беларусі зʼявіўся «новы Яўген Прыгожын»?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
24
Ха-ха
11
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
38
0
Bad journalism/адказаць/
04.05.2024
А дзе пытаньні пра дэталі яго здрадніцкай дзейнасьці па замове 'рассупрацоўніцтва'? Хто куратар? Як перадавалі грошы? Якія былі мэты? Чым займалісь? Сьпіс усіх здраднікаў, што атрымлівалі грошы ад маскавітаў? Калі ён сапраўды зьмяніў погляды здоляе спакойна і шчыра распавясці, калі ж пачне з'язджаць з тэмы, вы разумееце..
0
Вітай/адказаць/
04.05.2024
Bad journalism, вітай! Гэта Жан. Прыходзь, запытывай, ты ведаеш, дзе я жыву. Гэта так проста: прыйсці і запытаць, паразмаўляць. Калі не можаш прыйсці - задзвонь. У рэдакцыі ёсць мой нумар. Я не хаваюся, ўсім каго ведаю я распавёў пра сабе і сваі памылкі. Хочаш павальчыць, ну і то ок - можам пастаяць ў спарынге. Но толькі пасля сустрэчы за гарбатай :) Як я пісаў: я чалавек актыўны і эмацыянальны. Прыходзь да мяне ў госьці, а там разважым будзеш мне морду біць, ці не. Запрашаю.
04.05.2024
Вітай, адкажыце спачатку на пытанне, чаму вы з краіны звалілі?? Вы шмат гадоў будавалі лукашызм у краіне. І калі пабудавалі - звалілі!!! Прыяджай і жыві тут! Вось з-за такіх "разумных" людзей, якія без мыла ў палітыку лезуць, беларусы маюць то, што маюць!!! Цябе трэба працаваць не болей за працоўнага, а лепей падлогу мыць. І то, ты там нашкодзіш!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031