Знайсці
23.04.2024 / 14:0210РусŁacБел

Вялікабрытанія будзе дэпартаваць усіх нелегальных мігрантаў у экватарыяльную Афрыку

Незалежна ад краіны, адкуль яны прыехалі.

Кігалі — сталіца Руанды. Фота: Wikimedia Commons

Пасля некалькіх тыдняў абмеркаванняў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак праштурхнуў праз парламент закон аб дэпартацыі мігрантаў у Руанду, піша Бі-бі-сі.

Мяркуецца, што просьбітаў прытулку, якія заехалі на тэрыторыю Вялікабрытаніі нелегальна, будуць аўтаматычна — незалежна ад іх паходжання — перанакіроўваць у гэтую ўсходнеафрыканскую краіну.

Пры гэтым брытанскі ўрад таксама разлічвае забараніць магчымасць аспрэчваць рашэнне аб дэпартацыі ў судах.

Законапраект, які ўхваліла верхняя палата брытанскага парламента, афіцыйна прызнае Руанду бяспечнай краінай.

Цяпер мігранты, якія нелегальна трапілі на тэрыторыю Вялікабрытаніі, будуць дастаўляцца ў Руанду і запытваць прытулак ужо там. Пры гэтым магчымасці вярнуцца ў Вялікабрытанію ў іх не будзе. Такую ініцыятыву ўпершыню яшчэ два гады таму вылучыў прэм'ер-міністр Барыс Джонсан.

Крытыкі законапраекта звяртаюць увагу на тое, што Вялікабрытанія будзе плаціць Руандзе сотні мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, пры гэтым незразумела, колькі нелегальных мігрантаў сапраўды ўдасца дэпартаваць.

Рышы Сунак ужо заявіў, што краіна праігнаруе пазіцыю Еўрапейскага суда па правах чалавека, які асудзіў дамову аб даванні прытулку ў Руандзе. Пры гэтым прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі падкрэсліў, што гэты закон не супярэчыць міжнароднаму праву.

Чакаецца, што першых нелегальных мігрантаў змогуць пераправіць у Руанду ўжо праз тры-чатыры месяцы.

***

Руанда — краіна на поўдзень ад Сахары (самая заходняя частка Усходняй Афрыкі), у раёне Вялікіх Афрыканскіх азёр. Не мае выхаду да мора. Тэрыторыя складае 26,3 тысячы квадратных кіламетраў (крыху болей за Гродзенскую вобласць), але насельніцтва налічваецца 14,3 млн чалавек, што амаль у паўтара раза болей, чым у Беларусі.

Афіцыйных моў чатыры — руанда, англійская, французская і суахілі. Пасаду прэзідэнта з 2000 года бесперапынна займае Поль Кагаме. Руанда мяжуе з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга на захадзе, Угандай на поўначы, Танзаніяй на ўсходзе і Бурундзі на поўдні.

Руанда — аграрная краіна з адносна хутка растучай эканомікай. Аб'ём ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці на 2020 год — 43 мільярды даляраў (каля 3136 даляраў на душу насельніцтва).

У 1990 пачалася грамадзянская вайна, якая прывяла да аднаго з найбуйнейшых генацыдаў у гісторыі і знішчэння народнасці тутсі. 

Чытайце таксама:

Суд пакараў экс-доктара 24 гадамі турмы за генацыд тутсі ў Руандзе. Правасуддзе адбылося праз 30 гадоў

Заснавальнік руандыйскага «Радыё тысячы пагоркаў» застанецца беспакараным

Герою фільма «Гатэль «Руанда» далі 25 гадоў турмы за сувязі з тэрарыстамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
32
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
0
За порядок/адказаць/
23.04.2024
Адабраю. Пора давно было делать. Понаехали тут.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
23.04.2024
За порядок

И дачушку твою туда же. Восточно-эвропейскую арийку, рассказывать, как чорная навала им у Эуропе жиь мешает.
0
Ігар/адказаць/
23.04.2024
Ну ня ўсіх нелегальных мігрантаў, а толькі адзін іх адсотак. Чатайма ўважліва навіны!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера