Знайсці
23.04.2024 / 12:179РусŁacБел

Сейм Літвы не стаў абмяжоўваць колькасць паездак беларусаў на радзіму

Сейм Літвы не падтрымаў прапанову абмежаваць колькасць паездак у Беларусь для беларусаў, якія жывуць у Літве, паведамляе LRT.

У аўторак літоўскія парламентарыі пачалі разглядаць прапанову абмежаваць колькасць паездак на радзіму беларусаў Літвы. Праект прадугледжвае, што грамадзяне Беларусі, якія маюць від на жыхарства ў Літве, могуць вяртацца ў Беларусь не часцей, чым раз на тры месяцы. 

Аднак большасць парламентарыяў такую ​​прапанову не падтрымала.

За пазбаўленне часовага віду на жыхарства ў Літве тых беларусаў, якія выязджаюць у Беларусь часцей за адзін раз на год, прагаласавалі 20 членаў Сейма, супраць былі 47, устрымаліся 45 дэпутатаў.

За прапанову дазволіць адну паездку на тры месяцы выказаўся 41 член Сейма, супраць — 37, устрымаліся 39 дэпутатаў Сейма.

З прапановаю дазволіць беларусам з літоўскім дазволам на жыхарства ездзіць на радзіму не часцей за адзін раз на тры месяцы выступіў Камітэт па нацбяспецы Сейма Літвы.

Чытайце таксама:

«Літоўскіх перавозчыкаў могуць чакаць сур'ёзныя праблемы». Дальнабойшчыкі аб прапанове адбіраць ДНЖ у беларусаў за частыя паездкі на радзіму

Літва ўзмоцніць мяжу з Беларуссю цяжкімі кулямётамі і супрацьтанкавымі вожыкамі

Літва не збіраецца закрываць яшчэ адзін пункт пропуску на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Lietuvista vulgaris/адказаць/
23.04.2024
Сьпіс кашчунасаў і жыльвінасаў у студыю! Ганаруся нашымі летувістамі.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
23.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
Кастусь-Писдусь /адказаць/
23.04.2024
Неужели мозги включили? Прямо не верится.   
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031