Знайсці
22.04.2024 / 16:144РусŁacБел

На Брэстчыне скасілі вялікае поле квітнеючых цюльпанаў. Навошта гэта зрабілі?

У тыктоку з'явілася відэа з пакосам вялізнага поля з квітнеючымі цюльпанамі, якое знаходзіцца ў Іванаўскім раёне. Менш чым за суткі ролік сабраў амаль 100 тысяч праглядаў і каля сотні поўных здзіўлення каментароў, заўважыў Telegraf.news.

Ужо некалькі гадоў сацсеткі беларусаў скараюць відэа з плантацыі цюльпанаў фермерскай гаспадаркі «Знаходка Палесся», якая знаходзіцца ў вёсцы Тышкавічы Іванаўскага раёна. Поле з тысяч цюльпанаў, якое празвалі «беларускай Галандыяй», і гэтай вясной прыкоўвала да сябе погляды мноства беларусаў.

А вось цяпер, калі цюльпаны яшчэ не адцвілі, іх скасілі трактарам. Карыстальнікі сацсетак не зразумелі, навошта гэта зрабілі?

«Сэрца баліць на такое глядзець, шкада кветкі», — выказалася адна з карыстальніц.

«Ой, як шкада, такую прыгажосць пад трактар!», — абурыўся яшчэ адзін каментатар.

«Ой, а навошта так з кветкамі?», — задаўся пытаннем яшчэ нехта.

@nashaniva НАШТО скасілі вялікае поле квітнеючых цюльпанаў? #тюльпаны#брест#беларусь#беларусьновости#беларускаямова♬ original sound - kivxr

Аднак, як патлумачыла дзяўчына, што зняла відэаролік, падобныя дзеянні — нармальны для вырошчвання гэтых кветак працэс.

«Як шкада, калі скошваюць такую прыгажосць! Але гэта неабходна для фарміравання цыбулін», — напісала яна ў суправаджэнні да відэа.

Як ні дзіўна, але кашэнне квітнеючых цюльпанаў — неабходная працэдура для росту і паспявання цыбулін кветак, якія пасля будуць выкарыстоўваць як пасадачны матэрыял. Гэтая практыка паўсюдна выкарыстоўваецца і ў славутых сваімі кветкамі Нідэрландах.

Калі актыўны перыяд цвіцення цюльпана падыходзіць да канца, яго скошваюць касілкай, каб цыбуліна не марнавала сілы і рэсурсы на падсілкоўванне бутона, які вяне.

Дарэчы, эксперты адзначаюць, што галоўку цюльпана лепш абломваць рукой, а не секатарам.

Чытайце таксама:

Прадпрымальнік хацеў зарабіць на кветках да 8 Сакавіка, але застаўся вінны ў 5 разоў больш

«Я дагэтуль у сне прадаю кветкі». Ці ўдалося выйсці ў плюс валожынскай сям'і, якая ўклалася ў вырошчванне 7 тысяч цюльпанаў?

Дзе таннейшыя цюльпаны — у прадаўцоў на вуліцы ці ў краме? 

Драма ў Мінску: дзяўчыне падарылі 151 ружу не таго памеру

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
16
Сумна
11
Абуральна
14
22.04.2024
ЯНКА, бо цыбуліны цюльпанаў таксама варожыя, з Нідэрляндаў
0
ЯНКА/адказаць/
22.04.2024
• ГОРКІЯ ЦЫБУЛІНЫ • 👀 Ян, «як ні дзіўна, але кашэнне цвітучых цюльпанаў — неабходная працэдура для росту і паспявання цыбулін кветак, якія пасля будуць выкарыстоўваць як пасадачны матэрыял». А, па-вашаму, яны былі галяндзкія? Дадамо, слова «варожы» я вышэй ужыў у двукосьсі, толькі хамячкі гэта, вядома, не заўважылі. 🚜 Добра, Джон Дыр сам прыдумаў сталёвы плюг і іншыя прыблюды, але ягоную касу нельга было прычапіць не на тарахтар «іміні іво», а на «Бедаруса»? Вось такі местачковы лука-патрыятызам. 🌷 Таксама зусім ужо няўцямна, гэныя тульпаны так тамака й згніюць? Чаму не прадаць іх хоць за колькі гандлярам кветкамі, у пахавальныя бюры ці проста аддаць настаўніцам, бабцям ці каровам? 🏜️ І ці не ператворыць Бульбінгэм саміх тых, хто дапусьціў гэткую нядбайнасьць, у пасадачны матэрыял? Альбо, адкасіўшы «ц'вітучыя цюльпаны», гэны таксама адкосяць ад адказнасьці? 🍂 П.Н.: А як адкосяць гэтыя, што беларускія квітучыя ці квітнеючыя кветкі тутака пусьцілі на «ц'вітучую» трасянку?
1
Максим Дизайнер/адказаць/
23.04.2024
Уроды боятся красоты.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031