Знайсці
23.04.2024 / 13:134РусŁacБел

У барацьбе з ворагам украінцы эфектыўна выкарыстоўваюць зброю часоў Старажытнага Рыму

Што за яна?

Як паведамляюць самі расійскія крыніцы, іх войскі сутыкнуліся з новай пагрозай. Гэта кальтропа (зброя мае і іншыя назвы — часнок, трыбала, каракулі) — металічная перашкода, якая часцей за ўсё складаецца з чатырох завостраных сталёвых шыпоў, прывараных так, каб яны былі накіраваны ў розныя бакі. У найбольш распаўсюджаным тыпе гэтага бар'ера канцы з чатырох шыпоў адпавядаюць вяршыням правільнага тэтраэдра.

Калі кінуць «часнок» на зямлю, то адзін шып заўсёды будзе накіраваны ўверх, а астатнія будуць яго падтрымліваць. Шыпы могуць заканчвацца зубцамі, як рыбалоўныя кручкамі.

Гэтую зброю выкарыстоўвалі яшчэ ў Старажытным Рыме. Назва «кальтроп» паходзіць ад лацінскага слова «лавец пятак». Першае вядомае паведамленне пра іх адносіцца да 313 года да нашай эры. Тады войска Аляксандра Македонскага выкарыстала іх супраць персідскай кавалерыі.

Бар'ер з вялікай колькасці раскіданых «часнакоў» быў эфектыўны таксама супраць пяхоты, баявых сланоў і вярблюдаў. Гэтую зброю шырока выкарыстоўвалі да 18 стагоддзя.

Як піша Forbes, у гады Другой сусветнай вайны амерыканскія спецслужбы O.S.S. пачалі масавую вытворчасць кальтропаў і распаўсюджванне іх сярод атрадаў Супраціўлення ў Еўропе. Яны аказаліся больш зручнымі і надзейнымі, чым выбухоўка. Кальтропы рассыпалі на дарогах для затрымкі нямецкага транспарту або для падрыхтоўкі да засады.

Розныя мадыфікацыі, у тым ліку імправізаваныя, выкарыстоўваліся ў розных узброеных канфліктах. Напрыклад, падчас вайны ў В'етнаме амерыканцы былі вымушаны выкарыстоўваць чаравікі са сталёвымі пласцінамі ў падэшвах для абароны ад кальтропаў, якія рассыпаў праціўнік.

Украінцы цяпер сталі выкарыстоўваць іх супраць аўтамабіляў. Новая версія старой зброі раскідваецца на прыфрантавых дарогах з беспілотнікаў.

Як піша Forbes, такое геніяльнае новае прымяненне вельмі старой зброі стварае праблемы для і без таго перанапружанага ланцужку паставак Расіі на апошніх кіламетрах да фронту, прабіваючы шыны аўтатранспарту.

Цяпер кіроўцы вымушаны сачыць не толькі за паветранай прасторай, але і за дарожнымі перашкодамі, бо фургоны тыпу УАЗ-452 «Буханка» пасля спынення становяцца ўсё больш уразлівымі праз атакі беспілотнікаў.

Участкі, засыпаныя шыпамі, як піша адзін з расійскіх ваенных (цытату прыводзіць украінскі тэлеграм-канал «Бутусаў плюс») «з меркаванняў бяспекі даводзіцца літаральна «пралятаць», і нашыя машыны … едуць на максімальна магчымай хуткасці. А ўявіце, што будзе з аўтамабілем, калі ў яго шыпамі адразу прабіваюць два (ці больш) колы… І ў гэтых месцах варожыя дроны і чакаюць сваю «здабычу» — машына спынілася, адразу з'яўляецца варожая «птушачка» і скідвае міны».

Як адзначае выданне, тактыка скідвання кальтропаў з беспілотнікаў, безумоўна, натхніць на стварэнне мноства новых метадаў барацьбы.

Чытайце таксама:

Зброя з ЗША трапіць ва Украіну менш чым праз тыдзень пасля галасавання ў Кангрэсе

Удар па авіябазе Джанкой у Крыме мог быць справай ракет ATACMS

Як украінская сістэма спуфінгу «Пакровы» збівае з панталыку «Шахеды»

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
54
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
4
1
Кожнаму акупанту па дрону ў піку/адказаць/
23.04.2024
Хутка ў маскавітаў знікне жаданьне ехаць в Украіну, бо гэта дарога ў адзін бок.
1
А еще/адказаць/
23.04.2024
Можно ср.ть под двери.
0
Такойтавіч/адказаць/
25.04.2024
Аляксандар памёр у 323 да н.э.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031