Знайсці
19.04.2024 / 16:161РусŁacБел

Святара з-пад Белгарада арыштавалі за забойствы ў 1990-я

Як сцвярджае следства, святар мае шырокія злачынныя сувязі ў крымінальным асяроддзі і неаднаразова ўдзельнічаў у здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў.

Святар Станіслаў Дземянцееў. Дарэчы, у пачатку 2010-х ён актыўна рэпосціў допісы Аляксея Навальнага

Як паведамляе выданне «Коммерсантъ», Следчы камітэт Расіі разглядае крымінальную справу, фігурантамі якой з'яўляюцца святар Станіслаў Дземянцееў і вайсковец Ігар Сялюцін. Яшчэ адзін іх падзельнік ужо загінуў на фронце. 

Па версіі следства, яны з'яўляліся ўдзельнікамі арганізаванай крымінальнай групоўкі, якая была створана яшчэ ў канцы 1980-х-пачатку 1990-х гадоў з ліку жыхароў Губкінскага раёна Белгародскай вобласці Расіі. Злачынствы, у тым ліку заказныя забойствы і выкраданні людзей, групоўка здзяйсняла з 1997 па 2017 гады.

Непасрэдна Дземянцееў і Сялюцін абвінавачваюцца ў забойстве двух і больш чалавек (частка 2 артыкула 105 Крымінальнага кодэксу Расіі), якія былі здзейснены ў канцы 1990-х.

Як паведамляе выданне, Ігара Сялюціна абвесцілі ў міжнародны вышук, але знайшлі на фронце, дзе быў снайперам і неаднаразова адзначаўся камандаваннем за баявыя поспехі.

Ігар Дземянцееў, які пасля хрышчэння атрымаў імя Яўстафій, з'яўляецца святаром Губкінскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы. У епархіі журналістам паведамілі, што бацюшка часова здзяйсняў набажэнствы ў храме сяла Беляніхіна Прохараўскага раёна Белгародскай вобласці.

Як паведамляецца, Маскоўскі гарадскі суд адхіліў скаргу на арышт фігурантаў крымінальнай справы, заявіўшы, што абвінавачаныя валодаюць шырокімі злачыннымі сувязямі ў крымінальным асяроддзі, таму ў выпадку адмены абранай меры стрымання могуць схавацца ад крымінальнай адказнасці.

Чытайце таксама:

Два забойствы, згвалтаванне, крадзеж, хуліганства, згон… — расіянін здзейсніў 12 злачынстваў за суткі

«Жанчыну года — 2021» асудзілі за кумаўство і рэкет

У Шчучыне раскрылі забойства 24-гадовай даўніны 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
19.04.2024
паедзе на укр. фронт вайсковым капеланам. Натхняць Рускіх Воінаў на свяшчэнную вайну з нявернымі, з сусветнай закулісай. Гойда!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031