Знайсці
17.04.2024 / 20:304ŁacБел

Віцебскі выкладчык даказаў «слушнасць» ідэй Кім Ір Сэна, яго ўзнагародзілі ў КНДР

Напярэдадні візіту беларускай дэлегацыі ў Пхеньян на сайце Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва Карэі (ЦТАК) з’явілася навіна пра ўзнагароджанне беларускага навукоўца ўладамі КНДР, паведамляе «Белсат».

Уручэнне ўзнагароды Сяргею Дзявятых.Фота: kcna.kp

Згодна з паведамленнем, вучоная ступень доктара грамадска-палітычных навук КНДР нададзеная загадчыку кафедры Віцебскай дзяржаўнай ветэрынарнай акадэміі Беларусі.

«Ён растлумачыў і даказаў слушнасць і выдатнасць самабытных ідэй і палітыкі нашай краіны, заснаваных на традыцыях рэвалюцыйнай адукацыі, якія стварыў вялікі правадыр таварыш Кім Ір Сэн», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Цырымонія надання звання адбылася 15 красавіка ў Мансудэскім палацы з’ездаў. У ёй узялі ўдзел намеснік прэмʼер-міністра КНДР Чон Сын Гук, намеснік старшыні Карэйскага таварыства дзеячаў грамадскіх навук Пак Чхоль Чжун, кіраўнічыя работнікі Дзяржаўнай атэстацыйнай камісіі і Карэйскага таварыства дзеячаў грамадскіх навук, чальцы дэлегацыі арганізацый вывучэння ідэй чучхэ (мясцовай ідэалогіі) з розных краін.

Сяргей Дзявятых разам са студэнтам схіляецца перад партрэтамі Кім Ір Сэна і Кім Чэн Іра ў амбасадзе КНДР у Менску. 7 верасня 2023 г. Фота: vsavm.by

Імя навукоўца ў паведамленне не называецца, але на сайце Віцебскай дзяржаўнай ветэрынарнай акадэміі пад гэтае апісанне падыходзіць Сяргей Дзявятых, загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплінаў і аграбізнэсу. Напрыклад, у 2017 годзе ён ладзіў у акадэміі выставу «Паўночная Карэя: далёкая і блізкая», а летась разам са студэнтам факультэта ветэрынарнай медыцыны наведваў дыпламатычны прыём у амбасадзе КНДР у Мінску.

Згодна з афіцыйнай біяграфіяй, Дзявятых у 1989 годзе скончыў зааінжынерны факультэт Віцебскага ветэрынарнага інстытута (цяпер акадэмія), у 2000 годзе — філалагічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта паводле спецыяльнасці «настаўнік расейскай мовы і літаратуры», у 2018 годзе — Міжнародны ўніверсітэт МІПСА паводле спецыяльнасці «прававое рэгуляванне замежнаэканамічнай дзейнасці»; магістр правазнаўства.

Сяргей Дзявятых на выставе «Паўночная Карэя: далёкая і блізкая». 27 кастрычніка 2017 года. Фота: vsavm.by

Ён чалец Расійскага псіхалагічнага таварыства і Расійскага геаграфічнага таварыства, з 2017 года — ганаровы чалец Саюза журналістаў КНДР.

16 красавіка ў Пхеньян прыбыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў. Беларускія дзяржаўныя медыі не паведамлялі пра гэта, але пра візіт расказала ЦТАК.

Чытайце таксама:

Кім Чэн Ын заклікаў «як ніколі» рыхтавацца да вайны і вывучыў макет Сеула

Кім Чэн Ын асабіста пратэсціраваў танк на вучэннях арміі КНДР

Кім Чэн Ын даў заданне хутчэй рыхтавацца да вайны

Пуцін падарыў Кім Чэн Ыну ўласны аўтамабіль

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
19
Ха-ха
32
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2
0
ха-ха-ха /адказаць/
18.04.2024
Цяпер зразумелі чаму ў сельскай гаспадарцы пераважае дэпрэсія? Там чучхе
0
Ёсік/адказаць/
18.04.2024
У самаго глузды за.раныя, дык і астатнім трэба за.раць. Чаму кіраўніцтва НУ дазваляе дурню зьдзеквацца са студэнтаў?
0
Швондзер/адказаць/
18.04.2024
Эта какойта пазор!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера