Знайсці
17.04.2024 / 14:343РусŁacБел

У Брэсце вуліцу назвалі ў гонар супрацоўніка СМЕРШ і КДБ

Хадайніцтва ў Брэсцкі гарвыканкам «аб увекавечанні памяці Пятра Івашуціна ў назве вуліцы» паступіла ад грамадскага аб'яднання «Ветэраны ваеннай разведкі», піша «Вячэрні Брэст».

Пётр Івашуцін

Згодна з рашэннем Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 22 сакавіка 2024 года №11 элементу вулічна-дарожнай сеткі Брэста, размешчанага ў жылым раёне, абмежаваным вуліцамі Сяброўскай, Барыса Маслава, 4-м фортам і вайсковай часткай №92616, які праходзіць ад вуліцы Барыса Маслава да вуліцы Сяброўскай, прысвоена найменне на беларускай мове — «Пятра Івашуціна», на рускай — «Петра Ивашутина». Вызначаны элемент назвалі вуліцай.

Пётр Івашуцін нарадзіўся ў 1909 годзе ў Брэст-Літоўску, удзельнік Вялікай айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.

Падчас і пасля вайны быў кіраўніком розных упраўленняў СМЕРШ, амаль 25 гадоў кіраваў вайсковай выведкай СССР. У якасці міністр дзяржаўнай бяспекі Украінскай ССР браў удзел у знішчэнні фарміраванняў украінскіх нацыяналістаў. У 1959 годзе хадайнічаў перад ЦК КПСС аб узнагароджанні Багдана Сташынскага, які забіў Сцяпана Бандэру ў Мюнхене.

Хадайніцтва ў Брэсцкі гарвыканкам «аб увекавечанні памяці ў назве вуліцы» заслужанага работніка НКУС, ганаровага супрацоўніка дзяржбяспекі Пятра Івашуціна паступіла ад грамадскага абʼяднання «Ветэраны ваеннай разведкі».

Чытайце таксама:

У Магілёўскім інстытуце міліцыі прайшоў конкурс у стылі НКВД

Хто такі Сымон Серафіновіч — карнік з Міра, якога хочуць судзіць пасмяротна

Камуністы далей пашыраюць свае фэйкі пра Курапаты. Пішуць іх проста на камянях ФОТА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11
0
Алесь Адамовіч /адказаць/
17.04.2024
Карацелі
2
Ясельда/адказаць/
17.04.2024
Хороший послужной список! Достоин!
0
Отдел/адказаць/
17.04.2024
Ясельда, возьми 15 рублей за комментарий. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031