Знайсці
17.04.2024 / 13:4356РусŁacБел

Беларусам з літоўскім дазволам на жыхарства плануюць дазволіць ездзіць на радзіму не часцей за адзін раз на тры месяцы

Такую папраўку ўхваліў Камітэт па нацбяспецы Сейма Літвы.

Вільня. Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Парламенцкі камітэт ухваліў кампрамісны варыянт. Згодна з дакументам, літоўскі ДНЖ у грамадзяніна Беларусі ў выпадку, калі ён ці яна будзе наведваць Беларусь часцей, чым адзін раз на тры месяцы. Хутчэй за ўсё, гэта тычыцца эканамічных мігрантаў ці членаў іх сем'яў, а таксама дальнабойшчыкаў.

Таксама ДНЖ будзе падлягаць ануляванню, калі такія паездкі будуць прадстаўляць пагрозу для нацбяспекі. Аналагічныя меры будуць тычыцца і расіянаў, паведамляе Delfi.

Папраўку аб новых абмежаваннях у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расіі ўнесла група літоўскіх дэпутатаў. Першапачаткова яны прапаноўвалі пазбаўляць ДНЖ тых беларусаў і расіянаў, хто ездзіць на радзіму часцей чым раз на месяц. 

Была і больш радыкальная прапанова: дэпутат Аўдронюс Ажубаліс прапаноўваў пазбаўляць ДНЖ тых, хто наведвае радзіму часцей за адзін раз у квартал за апошнія 12 месяцаў. Гэтая прапанова не прайшла ў Камітэце.

Цяпер папраўка, ухваленая Камітэтам па нацыянальнай бяспецы і абароны, будзе вынесеная на абмеркаванне ў Сейм.

Чытайце таксама:

Колькі беларускіх фірмаў і іх работнікаў рэлакавалася ў Літву?

У Сейм Літвы ўнеслі законапраект аб пазбаўленні ДНЖ беларусаў, якія часта ездзяць на радзіму

У Літве зарэгістраваныя 63 тысячы беларусаў з ДНЖ. Але з'явілася новая тэндэнцыя

Міністрам абароны Літвы стаў вядомы прыхільнік абмежаванняў супраць беларусаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
8
0
Жора/адказаць/
18.04.2024
[Рэд. выдалена]
0
Скорпион/адказаць/
18.04.2024
Кастусь, С удовольствием пойдем работать,да хоть и в Россию.Деньги сейчас такие же как и в Литве,расходов в 3 раза меньше чем в ЕС.Работайте дальше со своими филипинцами и индусами.У нас на базе ,в Дании ,на выходных филипинцы устраивают такое шоу,что даже румыны с болгарами нервно курят в сторонке .Да,им платят меньше,но они и их не отрабатывают.
18.04.2024
Жора, ізноў самаблытаніна і нейкая памылковая інтэрпрэтацыя, якая вынікае з няўважлівага чытання і/або адсутнасці аналізу. Ды яшчэ эмоцыямі класічным пераходам на асобы ды непатрэбнымі "парадамі".

Гаворка была пра тую частку беларусаў, якая адназначна прарасейскія. І "Беларусь – не рускі мір" – гэта жаданне, але не рэчаіснасць, на жаль. Пакуль вельмі моцны русский мир - падабаецца нам гэта ці не.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера