Знайсці
16.04.2024 / 13:2814РусŁacБел

Беларусы за суткі сабралі на 100 дронаў для палка Каліноўскага

У панядзелак украінскі блогер Аляксандр Рыкаў, вядоўца канала «ВalaganOFF», абвясціў збор на 100 дронаў для палка Каліноўскага. Неабходную суму ў 45 тысяч даляраў сабралі за суткі.

Каліноўцы з дронамі. Ілюстрацыйнае фота: BelWarrior

З 7.05 панядзелка да 08.10 аўторка было сабрана 684 298 грыўняў (17 107 даляраў) і 30 269 даляраў — усяго 47 376 даляраў.

«Мы ўдзячныя кожнаму і кожнай, хто далучыўся да збору на 100 дронаў для палка Каліноўскага. Дзякуй за ваша адзінства. Разам з вашай падтрымкай наш баявы дух узмацняецца», — падзякаваў ад імя палка яго камандзір Дзяніс Прохараў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
27
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
7
1
Нейкі дзіўны збор/адказаць/
16.04.2024
Нешта незразумелае для мяне са зборам. У мяне нешта не атрымалася пералічыць. А асноўную суму збору зачынілі, як паведаміў Балаганаў, зачынілі ўсяго 10 чалавек, у тым ліку ягоны брат.
0
Дзіўныя супадзенні/адказаць/
16.04.2024
Салідарнасць , Балаганаў патлумачыў, што ён напісаў камандзе Ціханоўскай, але паведамленні не дайшлі. Мабыць былі ў пералеце як раз у Канаду. Добра, што сабралі. 10 чалавек знайшліся, якія амаль усю суму і заданацілі
4
Влад/адказаць/
17.04.2024
И сколько из этих дронов полетят на Дрозды? Дайте угадаю - ни одного?!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера