Знайсці
15.04.2024 / 18:301РусŁacБел

«Тинькофф» арандаваў «Не-Кемпінскі» ў Мінску за рэкордную суму. Вось колькі гэта каштавала

Расійскі банк «Тинькофф» арандуе ў дачкі «Сбера» «Эліт Эстэйт» 10 000 кв. м. плошчы ў сумна вядомым будынку на праспекце Незалежнасці ў Мінску.

«Тинькофф» збіраецца стварыць у бізнэс-цэнтры, які вядомы ў народзе пад назвай «Не-Кемпінскі», IT-хаб на 900 чалавек з перспектывай павелічэння штату да 2 тысяч супрацоўнікаў. Пераезд работнікаў з офісаў на праспекце Пераможцаў прызначаны на кастрычнік, паведамляе Myfin.

У групе «Тинькофф» арэндную здзелку называюць найбуйнейшай на беларускім рынку. Пры гэтым лічбы не раскрываюцца. Эксперты выдання «Ведомости» мяркуюць, што ў год арэнда «Не-Кемпінскі» будзе абыходзіцца банку ў суму ад 1,6 да 2,4 млн еўра.

Скандальны будынак на беразе Свіслачы каля цырка першапачаткова будавалі як гатэль «Кемпінскі» да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. Дзеля яе ўлады знеслі гістарычны будынак першай мінскай электрастанцыі.

Аднак лёс склаўся так, што аб'ект доўга не дабудоўвалі, а пасля прадалі расійскаму «Сберу» за 50 млн даляраў. Беларуская дачка расійскага банка заехала ў «Не-Кемпінскі» ў 2022 годзе.

Чытайце таксама:

У Мінску задыміўся «экс-Кемпінскі»

У «экс-Кемпінскі» адкрыўся французскі рэстаран. Што ў меню і якія цэны?

«Маглі б проста намаляваць на плоце, прычым ва Уруччы». Ці мела сэнс аднаўленне фасада знішчанай Чыжом электрастанцыі?

Каля «Некемпінскага» ў Мінску паставілі памятны знак знішчанай электрастанцыі ФОТА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
0
Улад/адказаць/
16.04.2024
Пра гэты "Не-Кемпінскі" ўсё вядома і зразумела. Больш цікава, чым тут будзе займацца "Тинькофф". Пакуль што ніякай рэкламы я не бачыў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера