Знайсці
07.04.2024 / 17:3227РусŁacБел

Як Трамп збіраецца спыніць вайну Расіі ва Украіне?

Былы прэзідэнт Дональд Трамп у прыватным парадку заявіў, што мог бы пакласці канец вайне Расіі ва Украіне, аказаўшы ціск на Украіну, каб яна адмовілася ад часткі тэрыторыі, паведамляе The Washington Post са спасылкай на крыніцы.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Manuel Balce Ceneta

Некаторыя эксперты ў замежнай палітыцы заявілі, што ідэя Трампа ўзнагародзіць Уладзіміра Пуціна і апраўдае парушэнне міжнародна прызнаных межаў з ужываннем сілы.

У прыватным парадку Трамп сказаў, што, на ягоную думку, і Расія, і Украіна «хочуць захаваць твар, яны хочуць знайсці выхад», і што людзі ў некаторых частках Украіны былі б не супраць стаць часткай Расіі, прыводзіць выданне словы чалавека, які абмяркоўваў гэтае пытанне непасрэдна з Трампам.

Прызнанне кантролю Расіі над часткамі Украіны пашырыла б сферу ўплыву пуцінскай дыктатуры. Некаторыя з прыхільнікаў Трампа спрабавалі пераканаць яго не прымаць такі зыход.

Перадвыбарчы штаб Трампа адмовіўся гэта каментаваць. «Любыя здагадкі аб плане прэзідэнта Трампа зыходзяць ад неназваных і недасведчаных крыніц, якія паняцця не маюць, што адбываецца ці што адбудзецца», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара перадвыбарчага штаба Каралін Лівіт. «Прэзідэнт Трамп — адзіны, хто кажа пра спыненне забойстваў».

У сваіх публічных абяцаннях пакласці канец вайне Трамп змаўчаў пра тое, як ён будзе весці перамовы з Пуціным і Зяленскім. «Я скажу кожнаму з іх пэўныя рэчы, якія я б не сказаў астатняму свету, і менавіта таму я не магу сказаць вам больш», — казаў Трамп у інтэрв'ю ў сакавіку.

Яго публічнае маўчанне аб сваёй тактыцы вядзення перамоваў пакінула іншым магчымасць запоўніць прабелы. Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан сустрэўся з Трампам у мінулым месяцы і пасля гэтага заявіў, што Трамп сказаў яму, што прымусіць вайну скончыцца, бо «ён не дасць ні пені», каб дапамагчы Украіне. Гэта заява была ілжывай.

«Людзі Трампа лічаць, што адным з найвялікшых грахоў вайны ва Украіне і палітыкі ў дачыненні да Расіі з'яўляецца імкненне падштурхнуць Расію да Кітая і зрабіць яе яшчэ больш залежнай ад Кітая», — сказаў Джэрэмі Шапіра, кіраўнік Вашынгтонскага офіса Еўрапейскага савета па міжнародных адносінах. 

Фіёна Хіл, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута Брукінгса, якая была галоўным дарадцам Трампа ў Расіі, кажа, што каманда Трампа думае пра вайну Расіі ва Украіне як пра тэрытарыяльную спрэчку, а не як пра спрэчку, якая тычыцца будучыні еўрапейскай бяспекі і сусветнага парадку ў цэлым.

Украіна і еўрапейскія хаўруснікі, імаверна, запрацівяцца спробам Трампа скласці ўгоду з Масквой, сказала Хіл. Паводле яе слоў, еўрапейцы настолькі развілі сваю ваенную прамысловасць, што спадзяюцца замяніць значную частку цяперашняй амерыканскай дапамогі Кіеву. 

Чытайце таксама:

Тэрыторыі ў абмен на бяспеку — магчымы сцэнар спынення вайны

Байдэн другі раз назваў Пуціна «мясніком» і заклікаў дапамагчы Украіне

Прэзідэнт Байдэн — Пуціну і Трампу: Мы не кінем саюзнікаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
6
Абуральна
47
2
Спадар/адказаць/
08.04.2024
Януш, не разумею,што  намагауся казаць ----ты  вывучы хоць сваю расейскую мову....Спачуваю таким неадукаваным "письменникам"";))))
7
Януш/адказаць/
08.04.2024
Спадар, смотрю ты на мове очень хорошо говоришь … прям филолог беларуского языка
0
Кракен/адказаць/
08.04.2024
Януш, зачем ты пересказываешь расистские z каналы? Или у тебя телек вместо головы?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера